Вы тут

Дружбы карані


Ужо ў чацвёрты раз у Кабардзіна-­Балкарскім дзяржуніверсітэце прайшла міжнародная летняя школа “Карані дружбы нашых народаў — у нашай гісторыі”


Павел Сідарук з удзельніцамі летняй школы

Гэтая школа дае магчымасць моладзі з розных рэспублік Расіі ды іншых краін сустракацца, набываць новыя веды і новых сяброў. Ладзіцца яна з удзелам і падтрымкай Кабардзіна-Балкарскага грамадскага руху “За яднанне, сябры!”, асацыяцыі студэнтаў ВНУ Паўночнага Каўказа ды кафедры рускай мовы й агульнага мовазнаўства КБДУ. На гэты раз у Нальчык прыехалі студэнты й аспіранты, маладыя навукоўцы з Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Паўднёва-Казахстанскага педуніверсітэта (г. Шымкент), а таксама з Масквы, Стаўрапольскага краю, Рэспублікі Інгушэція, Чачэнскай Рэспублікі, Рэспублікі Дагестан, Паўднёвай Асеціі, Карачаева-Чаркескай Рэспублікі, Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія, з самой Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. 7 дзён доўжыліся заняткі. Сярод тэмаў, якія абмяркоўваліся: “Ад разумення канфліктаў — да міру і згоды”, “У згодзе наша сіла”. Гаварылі пра хрысціянскія “Тры Спасы” і на вострую спецыфічную тэму “Праблемы экалогіі рускай мовы” ды іншыя.

Трэнінгі, майстар-класы, творчыя майстэрні і майстэрня акцёрскага мастацтва, літаратурны рынг... Усюды кіпелі дыскусіі, напальваліся страсці, нерваваліся мадэратары, але з кожным днём мацнела дружба і разуменне: “Мы адзіныя”. Асновай адзінства, сілай якая аб’ядноўвае і цэментуе, з’яўлялася руская мова. Тры гады фінансаваў правядзенне школы фонд “Русский мир”, у бягучым годзе выйгралі грант Фонду прэзідэнцкіх грантаў Расіі. Сустрэчы праходзілі на пляцоўцы каворкінг-цэнтра “Точка кипения” Расійскага агенцтва стратэгічных ініцыятыў, які адкрыты пры КБДУ.

Асаблівую цікавасць удзельнікаў школы выклікаў майстар-клас “Патрыятычнае выхаванне моладзі праз прызму праектаў Саюзнай дзяржавы Расіі ды Беларусі”, які правялі кандыдат філалагічных навук, дэкан філфака Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А. С. Пушкіна Таццяна Сянькевіч і намесніца начальніка па выхаваўчай рабоце Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ала Сянькевіч. Як вядома, сёлета 20 гадоў з часу падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, і моладзь удзельнічае ў саюзных праектах. У згаданым універсітэце працуе Рускі цэнтр, а конкурс “Ведай і любі рускую мову” выявіў шмат талентаў і яе прыхільнікаў.

Экскурсія ў полікультурны свет “Нас аб’ядноўвае беларуская мова”, у Прыэльбруссе — з уздымам на Эльбрус і наведваннем музея альпінізму імя Уладзіміра Высоцкага, у гістарычна-краязнаўчы музей імя А. С. Пушкіна ў станіцы Екацярынаградская: там спыняўся Аляксандр Сяргеевіч, у доме простага казака пры праездзе ў Тыфліс... Гэтыя значныя і многія іншыя выдатныя месцы Кабардзіна-Балкарыі выклікалі неапісальнае захапленне ўдзельнікаў школы і жаданне прыехаць яшчэ.

Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты. Каманды і прадстаўнікі былі адзначаны граматамі Кабардзіна-Балкарскага грамадскага руху “За яднанне, сябры!” На заключэнне была вячэра з нацыянальнай кухняй і канцэрт “Ад сэрца да сэрца” тэатра песні КБДУ “АМИКС” у Летнім тэатры Нальчыка.

Маю спадзяванне, што пасля вучобы ў свеце стала яшчэ больш сапраўдных сяброў.

Павел Сідарук, старшыня савета Кабардзіна-Балкарскага грамадскага руху “За яднанне, сябры!”, г. Нальчык

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?