Вы тут

У Мінску чалавек скраў аўтамабіль, каб уразіць дзяўчыну


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС г. Мінска затрыманы 30-гадовы гараджанін, які скраў аўтамабіль БМВ-525 у свайго знаёмага.


Напярэдадні пацярпелы, вярнуўшыся з працы, прыпаркаваў аўто каля дома, а ключы, як звычайна, пакінуў на паліцы ў пярэднім пакоі. Увечары запрасіў у госці аднакласніка, якога не бачыў восем гадоў. Даўні знаёмы прыйшоў са сваёй сужыцелькай. Пасля сумеснага распівання спіртных напояў маладая пара пасварылася, пасля чаго дзяўчына пайшла. Знаёмаму прапанавалі застацца пераначаваць. Прачнуўшыся раніцай, пацярпелы выявіў адсутнасць сябра, а разам з ім і сваёй машыны.

Аператыўнікі высветлілі, што мужчына вырашыў скарыстацца выпадкам і з'ездзіць на чужым аўто да дзяўчыны, каб вырашыць канфлікт. Рухаючыся па вуліцы, мінчанін урэзаўся ў аўтамабіль і ўцёк з месца здарэння, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Устаноўлена, што раней ён быў судзімы за крадзяжы і крадзеж. Транспартны сродак быў вернуты ўладальніку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота ў мініяцюры: capost.media

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».