Вы тут

Міжнародная ўніверсіяда па італьянскай мове пройдзе 23 кастрычніка ў БДУ


Удзельнікамі фінальных спаборніцтваў стануць 55 будучых філолагаў-раманістаў з 12 ВНУ Беларусі, Расіі, Латвіі і Украіны. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадставяць 14 студэнтаў філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін. Усяго ў адборачным завочным туры прынялі ўдзел каля 230 студэнтаў.


У фінале для канкурсантаў падрыхтаваныя тры блокі заданняў, разлічаныя на шэсць узроўняў валодання мовай. Студэнтам трэба будзе пасля прагляду дзвюххвіліннага відэароліку на італьянскай мове адказаць на пытанні, прадэманстраваць свае веды па гісторыі і культуры Італіі, а таксама прайсці вуснае сумоўе.

Пераможцы ўніверсіяды атрымаюць сертыфікаты на двухтыднёвую стажыроўку ў Інстытут Дантэ Аліг'еры ў Мілане для таго, каб палепшыць сваю італьянскую мову.

Універсіяда праводзіцца другі год запар. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць  кафедра раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ і Нацыянальная асацыяцыя настаўнікаў замежных моў ANILS.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота ў мініяцюры: multilingva.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.