Вы тут

У Мірскі замак з Францыі перададзены тры вееры ручной работы ХІХ стагоддзя


Чарговы праект па вяртанні ў нашу краіну гістарычна-культурных каштоўнасцяў рэалізаваны дзякуючы пасольству Беларусі ў Францыі.


Літаральна ў мінулую суботу, 19 кастрычніка, актыўная прадстаўніца беларускай дыяспары ў Францыі Анастасія Данілава бязвыплатна перадала для фондаў Мірскага замка тры вееры ручной работы ХІХ стагоддзя. Менавіта гэтыя аксесуары, гаворыцца ў прэс-рэлізе пасольства, раней ніколі не знаходзіліся на тэрыторыі нашай краіны, але ўсе яны належаць да эпохі, калі такія вееры заходнееўрапейскай вытворчасці выкарыстоўваліся прадстаўнікамі беларускай шляхты.

Вееры памерам каля 30 сантыметраў датуюцца прыблізна 1880—1890 гадамі і ўяўляюць сабой падвойны ліст размаляванай тканіны з пастаральнымі сцэнамі жыцця ў вёсцы і кветкавымі кампазіцыямі. Раней яны знаходзіліся ў прыватнай калекцыі і былі набытыя спецыяльна для перадачы ў Мірскі замак, дзе зоймуць належнае месца ў экспазіцыі.

«Гэта ўжо не першы праект па вяртанні культурных каштоўнасцяў у Рэспубліку Беларусь, рэалізаваны пасольствам Беларусі ў Францыі разам з Анастасіяй Данілавай, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні пасольства. — Раней у 2018 і 2019 гадах для Мірскага замка былі набытыя два габелены XVІІ стагоддзя». За актыўную работу па развіцці беларуска-французскіх культурных адносін Анастасія Данілава падчас цырымоніі перадачы веераў атрымала падзяку міністра культуры Беларусі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота пасольства Беларусі ў Францыі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.