Вы тут

На Гомельшчыне саджалі лес


Лес, які прыйшлося высекчы з-за нашэсця караеда, на Гомельшчыне засаджвалі новымі дрэўцамі. У рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Чысты лес», якая ў рэгіёне супала з суботнікам абласнога маштабу, выйшла больш за 300 тысяч жыхароў. Сярод іх быў і старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.


Спачатку ён пазнаёміўся з гадавальнікам Гомельскага вопытнага лясгаса «Сасноўка», а потым непасрэдна ўдзельнічаў у пасадцы дрэў. Разам з паплечнікамі губернатар працаваў у раёне вёскі Цыкуны Гомельскага раёна — на ўчастку Макееўскага лясніцтва. Працоўны дэсант аблвыканкама за дзень высадзіў больш за 7,5 тысячы хвой і бяроз на дзялянцы ў 1,3 гектара.

— Цяперашняе маштабнае мерапрыемства дапаможа зрабіць чысцейшымі і прыгажэйшымі нашы гарады і вёскі, лясы і двары, — адзначыў Генадзь Салавей. — Напрыклад, толькі за адзін тыдзень мы пасадзілі больш 35,6 тысячы дрэў: звыш 70 % у гарадах, каля 30 % — у сельскіх населеных пунктах.

Сотні маладых дрэў з'явілася таксама ў горадзе над Сожам і райцэнтрах. Гэтай восенню ў населеных пунктах Гомельскага рэгіёна маюць намер высадзіць больш за 45,5 тысячы дрэў. Адначасова насельніцтва розных раёнаў займалася ўборкай лістоты, навядзеннем парадку на розных тэрыторыях, дзіцячых пляцоўках, ачысткай ад смецця дарог, трас і лесапалос.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота ў мініяцюры: katun24.ru

Загаловак у газеце: Будзе новы лес!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».