Вы тут

Дзядулева энцыклапедыя


Унікальную, сапраўды тытанічную працу правёў жыхар гарадскога пасёлка Бешанковічы Анатоль КРАЧКОЎСКІ, каб падрыхтаваць два тамы энцыклапедый пра свой раён. Першая энцыклапедыя называецца «Бешанковіччына», другая — «Памяць.


Ад старажытнасці да нашых дзён», над якімі былы супрацоўнік раённай газеты і дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея працаваў амаль сорак гадоў, скрупулёзна вывучаючы рэдкія архіўныя дакументы, пісьмы і гістарычныя артыкулы. Анатоль Вячаслававіч, які сёння ўжо на пенсіі, называе сябе ўкладальнікам энцыклапедый, хоць на самай справе ён паўнавартасны аўтар, у тым ліку і дызайнер, і наборшчык, і стыліст-мовавед, і карэктар у адной асобе. Толькі ў энцыклапедыі «Памяць» налічваецца 709 каляровых старонак. Пакуль гэтыя кнігі існуюць толькі ў адным экзэмпляры — каб выдаць іх хоць невялікім накладам, патрэбны значныя сродкі.

На гэтым фота стваральнік энцыклапедычных фаліянтаў Анатоль Крачкоўскі паказвае свае рукапісы ўнучцы Альбіне Журко і яе сяброўцы Соні Пясецкай, далучаючы дзяўчынак да гісторыі роднага краю.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».