Вы тут

У Лідзе мінак кінуў кавалак тратуарнай пліткі ў вітрыну кафэ


Інцыдэнт адбыўся ў мінулую суботу, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Каля чатырох гадзін дня мужчына 1971 года нараджэння праходзіў міма кафэ каля гарадскога парка. Ён без прычыны вырашыў праверыць надзейнасць вітрыны кафэ, кінуўшы ў яе бетонны кавалак тратуарнай пліткі. Ніхто не пацярпеў. Як паведамляецца, мужчына быў цвярозым. Супрацьпраўным паводзінам грамадзяніна дадзена прававая ацэнка. 

Крымінальная адказнасць за падобныя дзеянні прадугледжана па артыкуле "Хуліганства".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?