Вы тут

Эксперты дапрацуюць праект стратэгіі развіцця супрацоўніцтва СНД у галіне турызму


Пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праекта Стратэгіі развіцця супрацоўніцтва дзяржаў СНД у галіне турызму на 2021-2030 гады пройдзе 23-24 кастрычніка ў Выканаўчым камітэце Садружнасці ў Мінску. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Выканкама СНД.


Фота belvisit.com мае ілюстрацыйны характар.

Рашэнне аб распрацоўцы праекта было прынята на пасяджэнні Савета па турызме краін СНД. Дакумент стане ўжо другой па ліку стратэгіяй развіцця супрацоўніцтва ў галіне турызму, якая рэалізуецца на прасторы Садружнасці. Цяпер дзеючая стратэгія разлічана на перыяд да 2020 года. Яе актыўнымі ўдзельнікамі з'яўляюцца Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

Праект новай стратэгіі захоўвае пераемнасць мэт, задач, прынцыпаў, напрамкаў і механізмаў рэалізацыі і арыентаваны на паглыбленне працэсаў супрацоўніцтва, пашырэнне партнёрскіх адносін паміж нацыянальнымі турысцкімі арганізацыямі на прасторы Садружнасці. Дакумент будзе садзейнічаць кансалідацыі намаганняў органаў дзяржаўнай улады краін СНД, нацыянальных турысцкіх арганізацый і іншых суб'ектаў турысцкай індустрыі.

У аснову стратэгіі пакладзена ўяўленне аб тым, што турызм з'яўляецца не толькі самым перспектыўным сектарам эканомікі, які дынамічна развіваецца, але і магутным фактарам актывізацыі міжнароднага супрацоўніцтва, умацавання дружбы і ўзаемаразумення, культурнага ўзаемаўзбагачэння народаў дзяржаў СНД. Краіны Садружнасці імкнуцца да інтэнсіфікацыі турысцкіх патокаў перш за ўсё на ўнутраным і міжнародным рынках, павелічэння сумесных праектаў і праграм у галіне турызму, якія прызначаны служыць забеспячэнню іх нацыянальных інтарэсаў і развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва.

На пасяджэнні Савета па турызме ў ліпені ў Самаркандзе праект стратэгіі быў у цэлым адоюраны і выказана просьба да Выканаўчага камітэта СНД унесці яго ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.