Нелагала з вялікім паслужным спіскам затрымалі інспектары Віцебскай вобласці на возеры Чорным ў Гарадоцкім раёне.
Як распавялі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублік Беларусь, парушальнік устанавіў тры сеткі агульнай даўжынёй 180 метраў. Час для лоўлі абраў з веданнем справы: на вадаёме перад зімоўкі як раз актывізавалася плотка. У сеткі рыбака-нелегала патрапіла 436 асобін гэтага віду, а акрамя таго яшчэ 13 акунёў і тры шчупакі. Вага незаконнага ўлову склала 38 кілаграмаў.
Парушальніка затрымалі, калі ён прычаліў да берага. Спрабуючы сысці ад адказнасці, браканьер кінуўся ў ваду. Устанаўліваць яго асобу не прыйшлося — мужчыну неаднаразова прыцягвалі да адказнасці за лоўлю рыбы сеткамі на азёрах Гарадоцкага раёна. У мінулым годзе ў яго доме ў пасёлку Езярышча выявілі і канфіскавалі 68 сетак даўжынёй больш за пяць кіламетраў. За захоўванне забароненых прылад нелегала пакаралі штрафам.
Зараз браканьеру пагражае крымінальная адказнасць, а прычыненая прыродзе шкода склала 458 базавых велічынь ці амаль 11,7 тысячы рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: artemportal.ru
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.