Вы тут

Лукашэнка заўтра правядзе ў Мінску перагаворы з Прэзідэнтам Кубы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе 23 кастрычніка ў Мінску перагаворы з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Марыа Дыяс-Канелем Бермудэсам, які будзе знаходзіцца ў краіне з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Адбудуцца перагаворы кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным складах, на якіх бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, вызначаць перспектыўныя напрамкі для далейшага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена гандлёва-эканамічнай тэматыцы, у прыватнасці пытанням рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій.

Запланавана падпісанне шэрага міжнародных дакументаў, якія даюць магчымасць пашырыць узаемадзеянне Беларусі і Кубы ў розных галінах. Чакаецца, што па выніках перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс падпішуць сумесную заяву.

Прэв'ю: president.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».