Вы тут

Пад кантролем у праваахоўнікаў Брэстчыны будуць пакінутыя без нагляду веласіпеды


У перыяд з 23 кастрычніка па 4 лістапада тут пройдзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, скіраваных на папярэджанне крадзяжоў двухколавых транспартных сродкаў.


Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, з пачатку года больш за 70 працэнтаў  такіх крадзяжоў учынены шляхам свабоднага доступу, што сведчыць аб бестурботнасці і не прыняцці належных мер па захаванасці маёмасці з боку іх уладальнікаў.

Супрацоўнікамі міліцыі будуць арганізаваны выступленні ў навучальных установах, працоўных калектывах, па месцы жыхарства грамадзян, у ходзе пасяджэнняў саветаў па пытаннях прафілактыкі гэтага віду злачынстваў і недапушчэння фактаў пакідання веласіпедаў без нагляду.

Таксама падвергнуцца праверцы пад'езды і падвальныя памяшканні на наяўнасць і спраўнасць дамафонаў, запорных прылад.

Будзе арганізаваны маніторынг грамадскіх месцаў на прадмет наяўнасці каркасаў (адмыслова абсталяваных пляцовак) для паркоўкі веласіпедаў, міліцыянеры зоймуцца выяўленнем пакінутага без нагляду двухколавага транспарту і дзіцячых калясак. У выпадку выяўлення такіх фактаў з уладальнікамі нячыйнай маёмасці будзе праводзіцца тлумачальная работа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота ў мініяцюры: guidesearcher.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.