Вы тут

Больш за 250 навучэнцаў Міншчыны прадставяць на конкурсе свае даследаванні


26 кастрычніка ў Мінскай вобласці пройдзе XXII конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі. У гэтым годзе на яго паступіла 736 работ ад навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі. Па рашэнні журы ў заключным туры спаборніцтваў будуць прадстаўлены 253 даследаванні. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама.


Як паведамілі там, работа 19 секцый конкурсу будзе арганізавана на чатырох пляцоўках: у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, Мінскім дзяржаўным абласным ліцэі, сярэдняй школе № 1 г. Фаніпаля Дзяржынскага раёна і Заслаўскай сярэдняй школе № 1 Мінскага раёна.

У склад журы конкурсу ўвайшлі дактары і кандыдаты навук, спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, прэстыжных айчынных ВНУ, абласнога інстытута развіцця адукацыі.

У конкурсе гэтага года прымаюць удзел і навучэнцы 5-7 класаў, для якіх арганізавана праца чатырох секцый: “Філалогія”, “Гісторыя. Краязнаўства”, “Фізіка-матэматычныя дысцыпліны”, “Прыродазнаўчыя дысцыпліны”. У працэсе падрыхтоўкі да мерапрыемства юныя навукоўцы вывучалі фінансавыя выдаткі і тэрміны іх акупнасці пры развядзенні азёрнай рыбы, рэактыўную ўстаноўку на растворах солі і цукру, каляровае ўспрыманне вершаў з дапамогай камп’ютарных алгарытмаў.

Хлопчыкаў і дзяўчынак старэй цікавілі цалкам дарослыя праблемы: кукуруза як крыніца аднаўляльнай энергіі, мікрафлора жытняга хлеба, асаблівасці канструкцыі велаэлектрамабіля, электронная кніга для невідушчых, мабільнае прыкладанне для стасункаў з глуханямымі. Старшакласнікі атрымалі экалагічна чыстае паліва, стварылі мабільнае прыкладанне для выхавання гукавой культуры мовы, спраектавалі кросплатформавы разумны дом. Увагу даследчыкаў прыцягнулі такія тэмы, як “Фізіка музычнай гармоніі”, “Мова - адзенне думак”, “Аўтамабілі Беларусі за 100 гадоў: ад першага да перспектыўнага”, “Прыватныя бібліятэкі як кніжныя помнікі Беларусі: крытэрыі, класіфікацыі, артэфакты” і інш .

З дапамогай анлайн-трансляцыі ўсе ахвотныя могуць прысутнічаць на пасяджэнні секцый “Біялогія”, “Геаграфія”, “Хімія”. Спасылка на трансляцыю будзе размешчана на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

У вольны час удзельнікі конкурсу змогуць прыняць удзел у літаратурным квэсце, наведаць кніжную экспазіцыю і адкрытую лекцыю, здзейсніць экскурсію ў Цэнтр экалагічнага турызму "Станькава". Дзяцей чакаюць выступленні творчых калектываў, магчымасць зрабіць памятныя здымкі ў тэматычных фотазонах.

Пераможцы конкурсу прадставяць Мінскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу ў 2020 годзе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: eduget.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Усё, як у казцы: прыгожая зала, музыка, пачастункі. Абаяльныя людзі распавядаюць аб правільным харчаванні і рэкламуюць свой тавар...

Грамадства

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

Гэта адходы шкла, паперы, пластыку, шын, батарэек, машыннага масла...

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».