Вы тут

Што хвалюе жыхароў Гродзенскага раёна?


Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч правёў прамую лінію і прыём грамадзян у аграгарадку Парэчча Гродзенскага раёна

Выбар населенага пункта невыпадковы. Аграгарадок з'яўляецца прывабнай курортнай зонай, тут знаходзяцца рэспубліканская здраўніца, маляўнічае возера. Многія пытанні, якія паступілі памочніку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектару па Гродзенскай вобласці, якраз і датычыліся стану аграгарадка, яго добраўпарадкавання, праблем, якія хвалююць мясцовых жыхароў.


Некалькі пытанняў было звязана з арганізацыяй пешага перахода цераз чыгунку. У прыватнасці, з гэтай просьбай звярнулася жыхарка вёскі Лосева Парэцкага сельскага Савета. Па словах жанчыны, гэта неабходна, каб трапіць з вёскі да гандлёвага цэнтра аграгарадка. Пытанне не такое простае, бо звязана не толькі з праектнымі ўзгадненнямі, але і з праблемай бяспекі. У любым выпадку зварот не застанецца без увагі. Да яго вырашэння будуць падключаны як мясцовыя ўлады, так і чыгуначнікі. Вызначаны і тэрмін — да 6 лістапада, паабяцаў Іван Лаўрыновіч.

З горада Скідзеля патэлефанавала Валянціна Міхайлаўна, якая мае праблемы з афармленнем зямельнага ўчастка. Справа ў тым, што дом падзелены на некалькі сем'яў і працэс спынены з-за спрэчак паміж імі. Жанчыне патлумачылі, што пытанне магчыма вырашыць праз узаемную згоду суседзяў альбо ў судовым парадку.

З шэрагам пытанняў звярнуўся пенсіянер Антон Антонавіч, неабыякавы жыхар аграгарадка Парэчча. Яго клапоціць сітуацыя са сцёкамі. Як паведаміў начальнік Скідзельскага ЖКГ, вёска Лосева, якая прымыкае да аграгарадка, абсталявана водаправоднай сеткай. У хуткім часе тут будзе пабудавана станцыя абезжалезвання. Антон Антонавіч агучыў яшчэ адно злабадзённае пытанне — стан возера Малочнае, якое знаходзіцца ў курортнай зоне, побач з вядомай здраўніцай «Парэчча». Цяпер водны аб'ект пазбаўлены належнай увагі, берагі зарастаюць, пляжная зона не ўпарадкавана.

— Я размаўляў з дырэктарам санаторыя. Думаю, што праз год-другі ў нас па гэтай зоне будуць пэўныя зрухі, — запэўніў Іван Лаўрыновіч. — Да праблемы далучацца эколагі, каб прывесці возера ў належны стан, у прыватнасці стан вады, пляжнай зоны. Тым больш што побач санаторый — горадаўтваральны аб'ект, тут павінна быць уся інфраструктура прывабная.

Як падкрэсліў памочнік Прэзідэнта, аграгарадок Парэчча, дзе жывуць 1600 чалавек, з'яўляецца прыгожай курортнай зонай. Такія маляўнічыя мясціны беларускай глыбінкі заслугоўваюць асаблівай увагі.

— Мая думка — больш увагі звяртаць менавіта на такія курортныя мясціны, у тым ліку памежнай Гродзенскай вобласці, каб людзі сюды прыязджалі, — адзначыў Іван Лаўрыновіч. — Калі ўсё прывабна — у турыстаў будуць добрыя ўражанні і пра Беларусь. Тут трэба ўдзяляць увагу менавіта дарогам, інфраструктуры. Я думаю, што будзе распрацаваны генеральны план, і трэба як мага больш сродкаў укласці ў гэты аграгарадок.

Хвалюе жыхароў Парэчча і праблема добраўпарадкавання. Як паведаміў Іван Лаўрыновіч, на 2020 год будзе распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, а на 2021 год неабходна прадугледзець на гэтыя мэты выдзяленне сродкаў з раённага бюджэту. Гэтая работа будзе весціся паступова, але яе неабходна паскорыць. Таксама было агучана пытанне па навядзенні парадку ў лясной зоне. У прыватнасці, гаворка ішла пра былыя вайсковыя вышкі, якія былі ўзарваны, але так і засталіся ляжаць непрыбраныя. Патрабуе ўвагі і ваенны гарадок былой дэсантнай базы, які цяпер пустуе. Гэту праблему трэба вырашаць праз заахвочванне прадстаўнікоў бізнесу, лічыць Іван Лаўрыновіч.

Таксама былі ўзняты праблемы электразабеспячэння зямельных участкаў, выкарыстання курортнага збору філіяла «Санаторый «Парэчча» «Белаграздраўніцы», размеркавання сродкаў сельскага выканаўчага камітэта, забеспячэння арэндным жыллём жанчыны з інваліднасцю, працаўладкавання.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Бадак: Важна знайсці перакладчыка, які цябе зразумее

Алесь Бадак: Важна знайсці перакладчыка, які цябе зразумее

Паэт і празаік Алесь Бадак шмат гадоў працаваў у літаратурных перыядычных выданнях Беларусі, а з 2015 года ўзначальвае выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Культура

Мір. Cляды літаратурныя

Мір. Cляды літаратурныя

У Беларусі ведаюць Мір — цяперашні гарадскі пасёлак, а раней старадаўняе мястэчка — як унікальны адрас гістарычнай памяці.

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.