Вы тут

У В'етнаме адкрылi завод па зборцы грузавiкоў МАЗ


На гэтым новым прадпрыемстве змогуць выпускаць да 3000 аўтамабiляў у год, што дазволiць беларускаму аўтафлагману значна пашырыць сваю прысутнасць у Паўднёва-Усходняй Азii. У цырымонii адкрыцця завода прыняў удзел генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» Валерый IВАНКОВIЧ.


Беларуска-в'етнамскi завод размясцiўся за 40 кiламетраў ад Ханоя. На месцы рысавага поля плошчай 4,5 гектара пабудавалi сучасныя зборачныя цэхi, дапаможныя пабудовы i адмiнiстрацыйны будынак з тэнiсным кортам i альтанкай. Узводзiлi аб'екты па фэн-шуй, а ўздоўж комплексу нават выкапалi вадаём i высадзiлi дрэвы. Прадугледзелi i святое месца як данiну мясцовым традыцыям. Праект завода быў распрацаваны Мiнскiм аўтазаводам, а ўвасобiць яго ў жыццё дапамагалi в'етнамскiя падрадчыкi.

Зборкай беларускiх грузавiкоў з в'етнамскiм «грамадзянствам» зоймецца сумеснае прадпрыемства MАZ Аsiа. Партнёрам Мiнскага аўтазавода выступiла в'етнамская кампанiя АuViеt Industrу, якая мае поспех у рэалiзацыi аўтобусаў МАЗ, самазвалаў БелАЗ i камплектаў «Белшыны». В'етнамцы сфармiравалi 70 % статутнага фонду, а МАЗ пакрыў сваю долю ў 30 % тэхналогiямi i тэхнiкай.

«Стварэнне зборачнага прадпрыемства — сур'ёзны крок насустрач спажыўцам у рэгiёне. Аднак нам яшчэ толькi трэба будзе заваяваць iх давер да аўтамабiляў пад брэндам МАЗ, якiя збiраюцца на сумесным прадпрыемстве ў В'етнаме. Для гэтага ў найблiжэйшай перспектыве завод павiнен выйсцi на поўную магутнасць, асвоiць выпуск новых мадэляў аўтатэхнiкi i ажыццявiць маштабную лакалiзацыю кампанентаў», — падкрэслiў гендырэктар Валерый Iванковiч.

Прадукцыйнасць завода — тысячы грузавiкоў у год. На першым этапе тут будуць збiраць восем мадэляў аўтатэхнiкi МАЗ, якiя ўжо адаптаваныя пад патрабаваннi тэхнiчных рэгламентаў В'етнама. Сярод аўтамабiляў — вялiкiя i малыя самазвалы, цягачы для порта, даўгабазныя грузавiкi i шасi для спецтэхнiкi. Тэхналогii iх выпуску тут асвоiлi ў поўным аб'ёме.

У будучынi збiраюцца пашыраць мадэльны шэраг i скарэктуюць яго з улiкам патрэб рынку. Так, у В'етнаме плануецца выпускаць праварульныя грузавiкi. Акрамя таго, вядуцца перагаворы з вытворцамi надбудоў, якiя можна ўсталяваць на шасi МАЗ. Паралельна лакалiзуюць вытворчасць да 40 %. Акрамя мясцовай зваркi i афарбоўкi, спецыялiсты вывучаюць магчымасцi выкарыстоўваць шкло, шыны, акумулятары i кандыцыянеры в'етнамскай вытворчасцi. Праўда, пры ўмове, што яны будуць вылучацца высокай якасцю.

Сабраныя грузавiкi будуць даступныя не толькi ў В'етнаме. Iх будуць пастаўляць i на iншыя рынкi асацыяцыi краiн Паўднёва-Усходняй Азii. Першыя пакупнiкi знайшлiся яшчэ задоўга да запуску завода.

«Рынкi Паўднёва-Усходняй Азii валодаюць высокiм узроўнем абароненасцi. Стварэнне ўласнай зборачнай вытворчасцi забяспечыць канкурэнтаздольнасць мазаўскай тэхнiкi ў рэгiёне. Гэта вельмi перспектыўны праект, якi дазволiць МАЗу замацавацца на маштабных рынках Паўднёва-Усходняй Азii. Наша мэта — атрымаць статус завода з найлепшай якасцю сярод усiх аўтавытворцаў у рэгiёне», — прызнаўся Валерый Iванковiч.

Рэалiзацыi праекта папярэднiчалi пагадненне аб зоне свабоднага гандлю памiж асацыяцыяй i В'етнамам i пратакол памiж урадамi Беларусi i В'етнама аб падтрымцы вытворчасцi маторных транспартных сродкаў. Вялiкую ролю тут адыгралi развiццё беларуска-в'етнамскiх адносiн i актыўнасць дзелавога партнёра.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: maz.by

Загаловак у газеце: «Зубры» ў тропiках

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.