Вы тут

Жыхару вёскі Азярніца Лунінецкага раёна зламалі нос на глебе асабістай непрыязнасці


Мужчына сустрэў на вуліцы аднавяскоўца, які паскардзіўся на тое, што ў калодзеж упаў кот і папрасіў знаёмага дапамагчы дастаць жывёлу, а потым пачысціць калодзеж. Калі просьба была выканана, гаспадар дома прапанаваў гэта адзначыць. Даў даручэнне сужыцельцы схадзіць за бутэлькай спіртнога.


Пасля некалькіх выпітых чарак паміж мужчынамі пачаўся слоўны канфлікт, які перайшоў у бойку, а ў выніку завяршылася ўдарам сякеры па лбе ад гаспадара дома.

Пацярпелы страціў прытомнасць, а прыйшоў у сябе ўжо на суседскім участку, гаспадары якога выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Калі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лунінецкага РАУС прыехалі дадому да гаспадара студні, той паспеў пераапрануцца, вымыць падлогу і сякеру. Аднак знішчыць усе сляды бойкі ў яго не атрымалася, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Па факце прычынення цялесных пашкоджанняў заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: devyatka.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.