Вы тут

Адкрытая алімпіяда па сусветнай эканоміцы стартуе ў БДУ


У гэтым годзе інтэлектуальнае спаборніцтва пройдзе ў чацвёрты раз, яго тэмай выбрана "Сусветная эканоміка ў "лічбе". Як паведамілі ў прэс-службе ВНУ, заяўкі на ўдзел у алімпіядзе прымаюцца па 3 лістапада. Завочны тур пройдзе з 4 па 17 лістапада, адборачны вочны (для студэнтаў) – 11 снежня.


Алімпіяда арганізуецца ў двух лігах: студэнцкай і школьнай. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты 2-5 курсаў, магістранты, якія навучаюцца па эканамічных спецыяльнасцях ва ўніверсітэтах розных краін, а таксама навучэнцы 10-11 класаў беларускіх школ. Выступленні ацэняць ў камандным і індывідуальным заліках.

Праграма алімпіяды для студэнцкай лігі ўключае тры туры: два адборачныя і фінал. На старце ў індывідуальным заліку трэба будзе напісаць эсэ на зададзеную тэму, а для каманды прадугледжана рашэнне бізнес-кейса, прадастаўленага адным з генеральных партнёраў эканамічнага спаборніцтва. Рашэнне кейса выконваецца на рускай або англійскай мовах.

Вочны адборачны тур уключае тэставыя заданні і задачы па сусветнай эканоміцы. Студэнтам неабходна паказаць веды ў галіне міжнародных эканамічных адносін, менеджменту і маркетынгу; міжнародных інвестыцый; эканомікі замежных краін; эканамічнай тэорыі; мікраэканомікі; макраэканомікі; эканомікі арганізацыі; фінансавых рынкаў.

Фінал адбудзецца 12 снежня ў фармаце публічнага выступлення з прадстаўленнем раней рэшанага кейса. Тут ацэняць магчымасць рэалізацыі ідэй, іх арыгінальнасць, лагічнасць і паслядоўнасць, а таксама аратарскае майстэрства ўдзельнікаў.

Асобна пройдзе конкурс на веданне англійскай эканамічнага мовы, які прадугледжвае праверку разумення эканамічных тэкстаў, публічныя выступленні перад журы.

Школьная ліга ўключае два этапы: завочны адборачны і фінал. У першым туры неабходна рашыць крэатыўную бізнес-задачу, звязаную з міжнароднай эканамічнай дзейнасцю беларускіх кампаній. Лепшыя прапановы школьнікі прадставяць у фінале. У гэтым годзе дадаткова ў рамках завочнага тура старшакласнікі пройдуць анлайн-тэст на праверку ўзроўню фінансавай пісьменнасці і асноў эканомікі.

У рамках алімпіяды 10 снежня запланаваны сустрэчы і майстар-класы з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый, дзейнасць якіх звязана з пытаннямі лічбавізацыі нацыянальнай і сусветнай эканомікі.

Пераможцаў алімпіяды ўзнагародзяць дыпломамі I, II і III ступені, а таксама каштоўнымі падарункамі. Акрамя таго, лепшыя студэнты змогуць прайсці стажыроўку ў вядучых эканамічных арганізацыях Беларусі, а школьнікі атрымаюць магчымасць наведаць “Школу будучага эканаміста-міжнародніка” на факультэце міжнародных адносін падчас веснавых канікул.

  • Арганізатарам алімпіяды выступіў факультэт міжнародных адносін БДУ пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі, Міністэрства эканомікі нашай краіны, Місіі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальнага Банка і Банка развіцця рэспублікі.
  • Генеральным партнёрам Студэнцкай лігі алімпіяды з'яўляецца Voka, Школьнай лігі -- Pepsi.
  • Партнёрамі алімпіяды таксама выступілі Альфа-Банк, Civitta Academy, BonGenie, Digital Unicorn, тураператар “Віаполь”, biblio.by, Анега, БизнесКнига VIP, E & Y.

Дадатковая інфармацыя і рэгістрацыя на сайце IV Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы. 

Прэвъю: remadays.com

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.