Вы тут

На паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі ў грузавым кантэйнеры знойдзены 39 целаў


У англійскім графстве Эсэкс знойдзеная фура з 39 целамі ўнутры. Машына была прыпаркаваная ў прамысловай зоне гарадка Грэйс, піша BBC.


Скрыншот з відэа, апублікаванага на bbc.com.

Паліцыя прыбыла на месца каля паловы другой ночы. Паведамляецца, што кіроўца фуры - 25-гадовы ірландзец - арыштаваны па падазрэнні ў забойстве.

Аб загінулых пакуль вядома толькі тое, што гэта 38 дарослых і адзін падлетак. Афіцэр мясцовага дэпартамента паліцыі Эндру Марынэр папярэдзіў, што ўстанаўленне асоб ахвяр можа заняць шмат часу.

Устаноўлена, што фура прыбыла з Балгарыі і заехала на тэрыторыю Вялікабрытаніі ў нядзелю.

"Мы арыштавалі кіроўцу па падазрэнні ў дачыненні да здарэння, ідзе расследаванне", - сказаў Марынер.

Вакол месца, дзе знайшлі фуру, усталяваны паліцэйскі кардон. Паліцыя пакуль не вылучала ніякіх версій здарэння.

Кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Прыці Патэль заявіла, што шакаваная трагедыяй.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.