Вы тут

У Магілёве аўтамабіль ДАІ перагарадзіў рух п'янаму кіроўцу перад пешаходным пераходам


Учора ў 18:56 у Магілёўскі РАУС паступіла паведамленне ад грамадзяніна пра тое, што па вёсцы Палыкавічы Магілёўскага раёна ў бок Магілёва рухаецца аўтамабіль «Аўдзі» серабрыстага колеру, парушаючы Правілы дарожнага руху. А кіроўца, магчыма, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляе МУС.


Праязджаючы па вул. Крупскай у г. Магілёве ў раёне «Палаца гімнастыкі» нарад ДАІ звярнуў увагу на аўтамабіль, які рухаўся па сустрэчнай паласе: гэта і была шуканая «Аўдзі».

Для стрымання адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама каб пазбегнуць цяжкіх наступстваў супрацоўнікі ДАІ прынялі адзіна правільнае рашэнне, спыніўшы патрульны аўтамабіль з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга і чырвонага колеру на шляху руху правапарушальніка. Тым самым яму была перакрыта дарога на ажыўлены пешаходны пераход і скрыжаванне.

Кіроўца «Аўдзі» праігнараваў патрабаванні аб прыпынку і здзейсніў лабавое сутыкненне са службовым аўтамабілем ДАІ. У выніку ДТЗ транспартным сродкам прычыненыя механічныя пашкоджанні.

Як паказала экспертыза, кіроўца «Аўдзі» знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (0,8 праміле). У дачыненні да яго складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, стварэнне аварыйнай абстаноўкі і за адсутнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Ён даў парады наконт харчавання і не толькі.