Вы тут

Медаль за ўдзел у перапісе насельніцтва 1897 года знайшлі ў Шумілінскім раёне


У рукі жыхара вёскі Навікі Анатоля Красіцкага нядаўна трапіла сімвалічная знаходка — медаль «За намаганні па першым усеагульным перапісе насельніцтва», які праводзілі ў Расійскай імперыі ў 1897 годзе, паведамляе карэспандэнт БелТА.


Анатоль Красіцкі — мясцовы калекцыянер, яго ведае шмат хто ў раёне, таму і нясуць мужчыну розныя знаходкі. Рарытэтны медаль адкапалі падчас карчавання саду, рэч добра захавалася.

«Значкі, медалі, манеты калекцыяную даўно. Некалькі разоў пачынаў і закідваў справу, але пасля выхаду на пенсію зноў стаў збіраць. Дакладна, колькі прадметаў у маёй калекцыі, не скажу, па прыблізных падліках, больш за 500. Ёсць рэчы з ЗША, Бельгіі, Ірландыі, Расіі, Літвы і іншых краін. Да ўсіх гэтых знаходак дадаўся медаль «За клопаты па першым усеагульным перапісе насельніцтва», — расказаў Анатоль Красіцкі.

Даведацца, каму ён належыць, хутчэй за ўсё, не ўдасца. Рарытэт застанецца ў сям'і Красіцкага. Акрамя таго, у яе зборы ёсць таксама значкі за ўдзел у перапісе насельніцтва СССР у 1989-м і Беларусі ў 2009 годзе (тады перапісчыкам быў сын Анатоля, Аляксандр).

Вышэй згаданым медалём узнагароджвалі тых, хто працаваў лічыльнікамі і арганізатарамі перапісу насельніцтва Расійскай імперыі. Узнагарода была заснавана па ўказе маладога тады імператара Мікалая ІІ.

Перапіс канца ХІХ стагоддзя стаў першым і адзіным усеагульным перапісам насельніцтва Расійскай імперыі. Беларусы былі чацвёртымі па колькасці ў краіне пасля рускіх, украінцаў і палякаў. Тады на тэрыторыі Беларусі ў яе сучасных межах пражывала каля 6,6 млн чалавек.

Загаловак у газеце: Сімвалічная знаходка

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.