Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з калектывам Цэнтральнага ўнівермага «Мінск»


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ўчора ў рамках адзінага дня інфармавання сустрэлася з калектывам Цэнтральнага ўнівермага «Мінск». Удзел службовых асоб у падобных мерапрыемствах ужо стаў традыцыяй у нашай краіне, паколькі дазваляе ўдзельнікам наўпрост пачуць пра палітыку дзяржавы на сучасным этапе, а таксама даведацца меркаванні людзей адносна пытанняў, якія іх хвалююць.


Фота БелТА.

Гэтая сустрэча з супрацоўнікамі ЦУМа была прысвечана тэме «Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь — прадстаўнічы і заканадаўчы орган беларускай дзяржавы». Гаварылі аб маючых адбыцца парламенцкіх выбарах, значнай ролі і значэнні Нацыянальнага сходу ў сістэме дзяржкіравання, у цэлым жыцці краіны.

Наталля Качанава заклікала кожнага прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць свой выбар. Яна адзначыла, што Прэзідэнт выказваўся за тое, што ў парламенце патрэбныя людзі розных узростаў, прафесій, якія б прадстаўлялі розныя слаі грамадства.

Таксама на сустрэчы кіраўнік Адміністрацыі акрэсліла асноўныя крытэрыі работы для кіраўнікоў усіх узроўняў і, мабыць, кожнага чалавека. «Гэта перш за ўсё людзі, справядлівае да іх стаўленне і ўвага. Усе рашэнні, што прымаюцца, павінны быць на карысць людзей і дзяржавы», — нагадала яна пазіцыю Прэзідэнта.

Працягваючы размову пра палітыку Беларусі, Наталля Качанава назвала галоўнымі яе каштоўнасцямі незалежнасць і суверэнітэт. «Гэта непарушнае правіла, чырвоная рыса, за якую нельга пераступаць. Усё, чаго дасягнула Беларусь за невялікі прамежак незалежнай гісторыі, дарагога варта. Мы абавязаны гэта зберагчы, каб наступныя пакаленні маглі прымножыць і захаваць тое, што мы маем», — адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Супрацоўнікі ЦУМа задалі кіраўніку Адміністрацыі шмат пытанняў, закранулі эканоміку, адукацыю, ахову здароўя. Пазней у гутарцы з журналістамі Наталля Качанава прызналася, што для службовых асоб вельмі важна, каб людзі заўсёды актыўна ўдзельнічалі ў размове, бо зваротная сувязь дапамагае ў прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў.

Сустрэча працягвалася больш за дзве гадзіны.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Пра выбары і не толькі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».