Вы тут

У Белавежскай пушчы затрыманы каратысты з Алжыра


Некалькі дзён таму ў Гомелі праходзіў Адкрыты міжнародны турнір па каратэ, у якім прыняло ўдзел каля 1000 спартсменаў сямі краін. Павінна была быць сярод іх і група каратыстаў з Алжыра. Аднак замест спаборніцтваў на татамі яны абралі іншы від «спаборніцтваў» — бег па перасечанай мясцовасці. А ў сапернікі сабе абралі брэсцкіх пагранічнікаў.


Спартсмены з поўначы Афрыкі прыбылі ў Беларусь цалкам легальным спосабам, але, мабыць, яшчэ ў сябе на радзіме вырашылі, што з тэрыторыі Беларусі змогуць збегчы ў Еўропу і больш не вяртацца дадому. Замест Гомеля яны прыехалі ў Брэст, затым накіраваліся ў пушчу. З дапамогай карты выбралі зручнае, на іх погляд, месца для перасячэння мяжы, пералезлі цераз сігналізацыйны комплекс і працягнулі рух у бок Польшчы.

Пагранічнікі зрэагавалі на работу сігналізацыі і адправіліся шукаць няпрошаных гасцей. Тыя спрабавалі схавацца, але арыентацыю на мясцовасці хутка прайгралі і былі затрыманыя.

Кожны з парушальнікаў атрымаў буйны штраф за парушэнне памежнага рэжыму і спробу парушэння Дзяржаўнай мяжы. У найбліжэйшы час замежнікі будуць дэпартаваныя за свой жа кошт з забаронай уезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Аб кубках і перамогах у нашай краіне ім прыйдзецца на гэты час забыцца.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».

Грамадства

ПВТ адкрыў у Драгічыне STEM-цэнтр

ПВТ адкрыў у Драгічыне STEM-цэнтр

Гэта камп'ютарны клас, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі.

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.