Вы тут

Перад юбілейным канцэртам у Мінску Уладзімір Пугач даў «сольнік» у пінскай школе


Лідар вядомага гурта «J:Морс» наведаў сваю малую радзіму — Пінск, дзе даў бясплатны сольны канцэрт для вучняў і настаўнікаў у гімназіі № 2. Некалі гэта была сярэдняя школа № 5, дзе Уладзімір Пугач вучыўся і пачаў займацца музыкай. Таму не дзіўна, што на канцэрце прысутнічала яго класная кіраўніца Людміла Былінская і настаўнік фізікі, а таксама экс-дырэктар школы Ігар Каралінскі, які сышоў на пенсію толькі два гады таму — у 88-гадовым узросце!


«Адыграў сольнік проста ў актавай зале, дзе апошні раз выступаў у 1993 годзе, — падзяліўся музыкант у сваім „Інстаграме“. — Эмоцыі зашкальваюць!»

Як не раз зазначаў лідар гурта, да юбілейнай даты музыканты ставяцца «без пафасу і з самаіроніяй»: «20 гадоў — не нагода надзімаць шчокі ды прыкідвацца бронзавымі статуямі, а добрая нагода сустрэцца з тымі, хто слухаў нас у розныя гады, разам заспяваць любімыя песні, згадаць тыя, што даўно не гучалі на канцэртах, і паказаць зусім новыя». Гастрольны тур «20 гадоў. Палёт норм!», прымеркаваны да 20-годдзя калектыву, прайшоў ужо больш чым у 15 гарадах Беларусі і замежжа, прычым песні для юбілейных канцэртаў і адмысловага зборніка дапамаглі выбраць самі прыхільнікі — на старонках гурта ў сацыяльных сетках. Вялікі юбілейны канцэрт у Мінску адбудзецца 2 лістапада ў Prіme Hall (цана білетаў на яго — ад 40 да 80 рублёў), а далей у графіку — выступленні ў Віцебску, Наваполацку, Гомелі, Мазыры, Маскве, Гродне і Рэчыцы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Дзмітрыя КАВАЛЕНІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».