Вы тут

Беларусь прапануе Руху недалучэння правесці канферэнцыю аб новым светаладзе


Беларусь прапануе краінам Руху недалучэння правесці ў 2021 годзе канферэнцыю аб новым светаладзе. З такой ініцыятывай выступіў на XVIII саміце Руху недалучэння ў Баку старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.


Уладзімір Андрэйчанка пазначыў пазіцыю беларускага боку: краіны Руху недалучэння перш за ўсё павінны выразна сфармуляваць сваё калектыўнае бачанне новага сусветнага парадку, пабудаванага на прынцыпах міру, справядлівасці і росквіту для ўсіх. "Беларусь у гэтым кантэксце прапануе шэраг ідэй. Заклікаем старшыню Руху разгледзець пытанне аб правядзенні ў 2021 годзе канферэнцыі, прысвечанай бачанню новага сусветнага парадку", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Гэтая сустрэча будзе мець вялікае сімвалічнае значэнне, бо ў верасні 2021 года Рух недалучэння адзначае 60-годдзе. "Уяўляецца важным, каб Рух адзначыў гэтую дату прыняццем і наступнай рэалізацыяй доўгатэрміновага стратэгічнага дакумента. Толькі актыўная пазіцыя дазволіць яму захаваць і ўмацаваць сваю законную ролю ў сусветных справах", - перакананы старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што Беларусь гатова да ўзаемадзеяння з усімі партнёрамі ў мэтах пераадолення выклікаў і пагроз сучаснасці.


Беларусь разлічвае на новы ўзровень кааперацыі з краінамі Афрыкі

Беларусь разлічвае выйсці на новы ўзровень кааперацыі з краінамі Афрыкі. Гаворка пра гэта ішла на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з кіраўніком Панафрыканскага парламента Роджэрам Нкода Дангам. Перамовы адбыліся на палях XVIII Саміту руху недалучэння ў Баку, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што адным з прыярытэтаў сумеснай работы парламентарыяў дзвюх краін з'яўляецца актыўнае садзейнічанне развіццю ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў і гуманітарнага супрацоўніцтва. "Мы хацелі б выйсці на новы ўзровень кааперацыі, які характарызуецца з'яўленнем трывалых вытворчых і тэхналагічных сувязяў", - сказаў ён, выказаўшы ўпэўненасць, што вырашэнню гэтай задачы магло б спрыяць правядзенне рэгулярных сустрэч з калегамі з Панафрыканская парламента.

Старшыня Панафрыканскага парламента праявіў вялікую цікавасць да развіцця адносінаў з беларускім парламентам, умацаванню ўзаемадзеяння паміж краінамі Афрыкі і Беларуссю ў прамысловасці, у тым ліку горназдабыўной, сельскай гаспадарцы, адукацыі, ахове здароўя, маладзёжнай палітыцы. Роджэр Нкода Данг станоўча ставіцца да перспектывы атрымання Нацыянальным сходам статусу назіральніка ў Панафрыканскім парламенце. Беларускіх парламентарыяў плануецца запрасіць на яго чарговую сесію.

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з 48 дзяржавамі Афрыкі. У Нацыянальным сходзе сфарміравана дзевяць працоўных груп па ўзаемадзеянні з парламентарыямі Алжыра, Анголы, Егіпта, Зімбабвэ, Марока, Мазамбіка, Намібіі, Судана і ПАР. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў значнасць ролі, якую адыгрываюць афрыканскія дзяржавы ў Руху недалучэння, і пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з афрыканскім кантынентам.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».