Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра самыя значныя падзеі выхадных.


1. Арына Сабаленка, якая займае 14-е месца ў сусветным рэйтынгу, стала пераможцай малога выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі, які завяршыўся ў кітайскім Чжухаі. З перамогай у фінале малога выніковага турніру Сабаленку павіншаваў Аляксандр Лукашэнка, пажадаўшы такіх жа яркіх поспехаў і ў далейшым.

У фінале турніру беларуска перайграла Кікі Бертэнс, а на шляху да вырашальнага паядынку была мацнейшай за Марыю Сакары, Элізе Мертэнс і Караліну Мухаву. Для Сабаленкі гэта пяты чэмпіёнскі тытул на турнірах пад эгідай WTA, прычым чатыры з іх яна заваявала на спаборніцтвах, якія праходзілі ў Кітаі.

2. Зборная Узброеных Сіл Беларусі заняла 13-ю пазіцыю ў агульнакамандным заліку VІІ Сусветных ваенных гульнях ва Ухані. Беларусы заваявалі 14 медалёў — 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 8 бронзавых. Нашу зборную прадстаўляла больш за 90 армейцаў, якія выступілі ў 12 відах спорту. На першым месцы ў агульнакамандным заліку — Кітай, на другім Расія, замыкае тройку Бразілія.

3. Адбыліся матчы 26-га тура чэмпіянату краіны па футболе.

Фота: vk.com/mogilevskiydnepr

«Шахцёр» (Салігорск) — БАТЭ — 2:2, «Гомель» — «Дынама» (Брэст) — 1:2, «Нёман» (Гродна) — «Мінск» — 1:0, «Энергетык-БДУ» (Мінск ) — «Дынама» (Мінск) — 3:3, «Слуцк» — «Славія» (Мазыр) — 0:0, «Іслач» (Мінскі раён) — «Дняпро» (Магілёў) — 1:1, «Віцебск» — «Тарпеда-БелАЗ» — 0:0.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.