Вы тут

У Жодзіне прайшоў штогадовы рэспубліканскі конкурс «БелАЗаўскі акорд»


Адна з яго ўмоў — удзельнікі не павінны быць маладзейшыя за 16 і старэйшыя за 30 гадоў. Мерапрыемства сабрала юнакоў і дзяўчат з розных куткоў Беларусі і іншых краін. Сёлета, як ніколі, быў высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, адзначылі ў журы. На конкурс паступіла 33 заяўкі. Па выніках праслухоўвання ў фінал выйшлі 16 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі з Брэста, Віцебска, Баранавіч, Жодзіна, Магілёва, Маладзечна, Мінска, Оршы, Лепеля, а таксама расійскага Табольска. Выступленне артыстаў суправаджаў узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Беларусі.


Ацэньвала творчыя здольнасці журы, у якое ў тым ліку ўваходзілі лідар фолк-групы «Палац» Алег Фаменка, кампазітар Алег Елісеенкаў і галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Віктар Бабарыкін. Пераможцам фестывалю стала мінчанка Ангеліна Васілеўская, якой уручылі Гран-пры.

Фота: mlyn.by

Арганізатары конкурсу — Мінаблвыканкама і ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» мелі на мэце выявіць новых таленавітых выканаўцаў, далучыць моладзь да актыўнай творчай дзейнасці, папулярызаваць беларускую песню. Мерапрыемства праводзіцца з 2002 года. За сваю гісторыю яно дало магчымасць адкрыць новыя імёны, дапамагло раскрыцца таленту выканаўцаў, многія з якіх прадоўжылі паспяховыя выступленні на канцэртных і фестывальных пляцоўках краіны і за яе межамі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: «БелАЗаўскі акорд» адкрывае таленты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».