Вы тут

Тэмпературны фон будзе на 1—3 градусы ніжэй за кліматычную норму


Апошнія дні кастрычніка прынясуць нам значнае пахаладанне, дзённыя тэмпературы не будуць перавышаць плюс 10 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Вось так, адным махам, цяпло пакідае тэрыторыю нашай краіны. На гэтым тыдні пад уплывам малаактыўных атмасферных франтоў і паветраных мас, якія паступаюць з паўночных шырот, усталюецца халоднае надвор'е, калі месцамі пройдуць дажджы і мокры снег. У сераду, 30 кастрычніка, працягне паступаць халоднае паветра з поўначы Еўропы, і пахаладанне ўзмоцніцца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, удзень будзе ад нуля да плюс 5 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны — да 7 цяпла. Уначы месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, у асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд. Удзень будзе пераважна без ападкаў.

Чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу ды дажджу і ў чацвер. Мокры снег будзе ісці месцамі пераважна па паўночнай палове краіны. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла, але месцамі паветра астудзіцца да 6 градусаў марозу. Удзень сонца будзе прыграваць і прагназуецца ад 1 да 7 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу, у першы дзень лістапада, месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны, таксама пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла, пры праясненнях яна панізіцца да мінус 6 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 1 па паўночным усходзе да плюс 7 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Цяпло скончылася.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».