Вы тут

Паспяхова прайшлі пускі мадэрнізаванай супрацьтанкавай кіруемай ракеты 9М113М


На палігоне пад Барысавам паспяхова прайшлі пускі мадэрнізаванай супрацьтанкавай кіруемай ракеты 9М113М з супрацьтанкавага ракетнага комплексу «Конкурс». Яны ажыццяўляліся па браніраваных аб'ектах на розныя далёкасці. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.


У выніку мадэрнізацыі ракета атрымала дадатковы кумулятыўны зарад. Яе маса павялічылася на два кілаграмы, а бронепрабівальнасць — з 250 да 375 міліметраў.

Новая ракета ўзаемазаменная з тымі, якія выкарыстоўваюцца ў комплексах «Конкурс» і «Фагот», з пункту гледжання выкарыстання кантрольна-праверачнай апаратуры і шматразовых пускавых установак. Таму баявым разлікам для выкарыстання гэтых мадэрнізаваных ракет не спатрэбіцца дадатковага навучання.

Малыя габарыты ракетнага комплексу і аўтаномнасць пускавой устаноўкі дазваляюць выкарыстоўваць для транспартавання практычна любыя сродкі, у тым ліку розныя віды бронемашын, аўтамабілі «Джып» і матацыклы з каляскай. Баявы разлік складае два чалавекі. Усё гэта забяспечвае схаванасць прымянення супрацьтанкавага ракетнага комплексу і яго высокую эфектыўнасць.

Ракета прызначана для паражэння бранятэхнікі, жывой сілы, дотаў, аб'ектаў проціпаветранай абароны і верталётаў на адлегласці да шасці кіламетраў. Выкарыстаць ракету можна з верталётаў Мі-24, Мі-8 і іх мадыфікацый, а таксама баявых машын процітанкавых ракетных комплексаў «Штурм».

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: mil.by

Загаловак у газеце: Ракета выходзіць на старт

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.