Вы тут

У мінчан пытаюцца, ці не супраць яны з'яўлення ў горадзе сквера Пагулянка і вуліцы Лепельскай


Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапануе назвы для некалькіх аб'ектаў сталіцы. Мінчане могуць выказаць свае меркаванні на працягу двух тыдняў.


Праезд без назвы ад Даўгінаўскага тракту да ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі" (Даўгінаўскі тракт, 157) можа насіць назву "вуліца Лепельская" (у гонар горада Лепеля, які знаходзіцца на поўнач ад Мінска ў гэтым кірунку).

Назву "Сквер Пагулянка" прапануецца прысвоіць скверу ў межах вул. Матусевіча і Ляшчынскага (па назве хутара і вёскі, якія існавалі на гэтым месцы ў першай палове XX стагоддзя).

Сквер на вул. Якубоўскага можа насіць аднайменную назву ў гонар І. І. Якубоўскага, чый помнік-бюст там усталяваны.

Паркавую зону ў межах вул. К. Цэткін, Іерусалімскай, Гебелева, Калектарнай прапануецца назваць "Яўрэйскім мемарыяльным паркам": на гэтай тэрыторыі ў канцы XIX-XX стст. размяшчалася яўрэйскія могілкі.

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама (220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22, корп. 2) прымае меркаванні жыхароў горада па прапанаваных назвах на працягу двух тыдняў да 12 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?