Вы тут

Сібірскі спосаб пасадкі часнаку — ураджай гарантаваны


Нягледзячы на суровую зіму і неадназначнае лета, сібіракі вырошчваюць азімы часнок замест яравога: у яго і ўраджайнасць вышэйшая і спее раней.


Урадлівасць гэтай культуры шмат у чым залежыць ад якасці пасяўнога матэрыялу. Не варта саджаць на зіму той часнок, які аднекуль узяўся ў вас у халадзільніку. Пажадана падабраць раянаваны сорт.

Для пасадкі выбірайце буйныя непашкоджаныя зубкі. Абавязкова правядзіце іх дэзінфекцыю ў растворы марганцоўкі або попелу (250 г попелу растварыце ў 1 л вады і пракіпяціце 30 хвілін, выкарыстоўвайце пасля астывання).

Вялікія галоўкі часнаку вырастаюць толькі з буйных зубкоў, прычым вонкавых, а ўнутраныя лепш ужыць у ежу.

Шмат чаго залежыць і ад часу пасадкі. Калі высадзіць часнок занадта рана, наземная частка, якая хутка ўтвараецца, можа замерзнуць ад першых замаразкаў. Позняя пасадка не дае зубку добра ўкараніцца, што таксама можа прывесці да гібелі расліны. Таму рэкамендуецца высаджваць часнок за 30—45 дзён да надыходу ўстойлівых халадоў.

Для пасадкі часнаку лепш за ўсё прыдатныя суглінкавыя з нізкай кіслотнасцю або нейтральныя глебы. На іх не павінна застойвацца вільгаць, інакш зубкі могуць згніць. Лепшыя папярэднікі для часнаку — агуркі, кабачкі і капуста.

У залежнасці ад памераў зубкоў рэгулюецца глыбіня іх высадкі (3—4 см — дробныя, 6—7 см — буйныя). Каб карані раслін маглі нармальна развівацца, зубкі трэба высаджваць на адлегласці не менш за 5 см адзін ад аднаго.

Пасля пасадкі замульчыруйце часнок лісцем або сухой травой. На працягу зімы сачыце за снежным покрывам на градцы. Калі яно невялікае, дадаткова прыкрыйце пасадку лапнікам або падсыпце снегу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».