Вы тут

Хочаце шмат парэчак? Насушыце бульбяных лупін


Лупіны бульбы — багатая крыніца крухмалу, які так патрэбны парэчкам. Ад яго іх ягады вырастаюць да памеру вішні.


Таму вазьміце за правіла не выкідваць бульбяныя лупіны, а збіраць, сушыць і захоўваць да патрэбных часоў.

Дарэчы, лупіны выдатна сохнуць на батарэі або проста раскладзеныя ў адзін пласт на падаконніку. Захоўваць іх лепш у мяшочках з матэрыі.

Усю вясну і лета закопвайце сухія бульбяныя лупіны пад кусты ці заварвайце іх кіпенем, і астуджаны адвар выкарыстоўвайце для паліву парэчак.

Таксама бульбяныя ачысткі можна выкарыстоўваць у якасці ўгнаення пры пасадцы капусты і агуркоў. Для гэтага іх размочваюць і здрабняюць у кашку. Пры падрыхтоўцы лунак, «бульбяную кашу» закладваюць на дно, прысыпаюць зверху зямлёй, а затым высаджваюць расаду.

Прэв'ю: ferma.expert

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?