Вы тут

З 1 лістапада зменіцца памер цэлага шэрагу выплат і дапамог


З пачатку наступнага месяца ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (нагадаем, з 1 лістапада БПМ устаноўлены ў памеры 231,83 беларускага рубля ў сярэднім на душу насельніцтва) зменіцца памер цэлага шэрагу выплат і дапамог.

Павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі і некаторыя надбаўкі

Гэта датычыцца надбавак, павышэння пенсій і даплат асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамог па доглядзе за інвалідам 1-й групы або чалавекам, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту.

  • Мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты ў памеры 20 % ад сярэдняй зарплаты) складзе 57,96 руб.
  • Сацыяльная пенсія інвалідам 1-й групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, — 255,01 руб.
  • Сацыяльная пенсія інвалідам з дзяцінства 2-й групы — 220,24 руб.
  • Сацыяльная пенсія інвалідам 2-й групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля — 197,06 руб.
  • Сацыяльная пенсія інвалідам 3-й групы — 173,87 руб.
  • Сацыяльная пенсія дзецям-інвалідам да 18 гадоў пры першай ступені страты здароўя складзе 185,48 руб., пры другой ступені страты здароўя — 197,06 руб., трэцяй ступені — 220,24 руб., чацвёртай — 255,01 руб.
  • Даплаты да пенсій непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі 75 гадоў, — 43,47 руб., 80 гадоў — 57,96 руб.

Павялічацца некаторыя дзіцячыя дапамогі

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лістапада таксама зменіцца памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 2318,3 руб. (10 БПМ), другога і наступных дзяцей — 3245,62 руб. (14 БПМ); па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў — 231,83 руб. (1 БПМ); на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 115,91 руб. (0,5 БПМ); на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, — 162,28 руб. (0,7 БПМ).

Святлана Бусько

Прэв'ю: babruysk.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Баявыя поспехi шмат у чым залежалi ад быту, або пра што паведамляюць партызанскiя летапiсы

Баявыя поспехi шмат у чым залежалi ад быту, або пра што паведамляюць партызанскiя летапiсы

Партыйныя i камсамольскiя арганiзацыi партызанскiх атрадаў удзялялi вялiкую ўвагу адпачынку i вольнаму часу партызан.