Вы тут

А песні яго жывуць


У Беларускай дзяржкансерваторыі прайшоў канцэрт, прысвечаны памяці спевака Якава Навуменкі


Абаяльны, таленавіты, вясёлы, энергічны... Такім памятаюць свайго куміра прыхільнікі таленту Якава Навуменкі. Народны артыст Беларусі, спявак і кампазітар даваў канцэрты, выступаў на розных пляцоўках не толькі ў Беларусі, яе сталічных залах ці ў аддаленых райцэнтрах, але і ў замежжы. Быў адным з найвядомых, запатрабаваных артыстаў беларускай эстрады. Паслухайце-паглядзіце відэазапісы, што ёсць у інтэрнэце. Які непаўторны тэмбр голасу, што за сцэнічная харызма! Усе мы любілі яго мілагучныя, дзівосныя песні. Чакалі яго выступленняў. А летам 2012-га з Севастопаля, дзе спявак быў на адпачынку, прыйшла чорная вестка: трагічна загінуў. Быў забіты. Кажуць, так склаліся абставіны...

“Успамінаючы Якава Навуменку” — так называлася мемарыяльная вечарына, якая 22 кастрычніка прайшла ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі. Як вядома, у апошнія 5 гадоў артыстычная кар’ера спевака была звязана з Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Беларусі імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца. У гэтым калектыве ён працаваў вядучым салістам: ездзіў на гастролі, выступаў, складаў новыя песні. У 2019-м Якаву Навуменка споўнілася б 60 гадоў. І Аркестр імя Жыновіча прысвяціў яму свой праект.

Гучала добрая музыка. Гучалі добрыя словы. Памятаем!

Алесь Мурочак

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.