Вы тут

Звяры як людзi


Часам нейкая жывёла паводзiць сябе так, што мiжволi пачынаеш параўноўваць яе з чалавекам. Цi чытаеш, як яны трапляюць у гiсторыi — смешныя, сумныя, крымiнальныя, павучальныя. Словам, нярэдка ўсё, як у людзей... Гэтыя дзве цiкавiнкi з'явiлiся амаль адначасова, толькi адна з iх прыйшла з Кiтая, другая — мясцовага паходжання. Яны як быццам зусiм розныя, насамрэч за iмi стаiць шмат агульнага. («Дзiўна, але ногi ў дога i таксы роўна такой даўжынi, каб даставалi да зямлi».) Так, пiсалi, што кату па мянушцы Сяопi з Паднябеснай спатрэбiлася кропельнiца з глюкозай пасля таго, як яго пакiнулi... з пяццю кошкамi на ноч у гатэлi для жывёл. I дазволiлi свабодна перамяшчацца. Ну, вы здагадалiся? («Арнiтолаг ачмурэў, калi акальцаваная iм варона сказала: «Я згодная!») Пасля шэрагу «раманаў» кот настолькi знясiлiўся, што яму спатрэбiлася тая самая кропельнiца. («Учора напачатку было добра, потым яшчэ лепш, затым стала настолькi добра, што сёння т-а-а-к кепска...») Персанал гасцiнiцы мусiў прасiць прабачэння ў гаспадара ката, прапанаваў кампенсацыю за паслугi ветэрынара, а таксама паабяцаў выплацiць яе ўладальнiкам цяжарных кошак. («Сядзяць мужык i кот. — Эх, — кажа мужык, — жонка мая ўчора трайнят нарадзiла... — Не хвалюйся, — адказвае кот. — Раздасi!»)


Адначасова ў сецiве з'явiлiся фатаграфii, зробленыя ў Асiповiцкiм раёне: статак зуброў больш чым у сто галоў сочыць за боем двух лясных волатаў за ролю важака. Такое зняць можна было толькi з дрона. («Маладзенькая настаўнiца прывяла клас у заапарк на экскурсiю i размаўляе з наглядчыкам: — Скажыце, мы можам убачыць малпаў? — Не, грамадзяначка, не: у iх зараз шлюбны сезон, яны не выходзяць з клетак. — Вой, як шкада... Дзецi так хацелi паглядзець на малпачак... А, можа, як-небудзь iх выманiць адтуль? Ну, арэшкамi завабiць... — А вы самi б выйшлi?») У вынiку вопыт перамог маладосць. («Два быкi падымаюцца на пагорак i бачаць каля яго падножжа статак кароў. Малады, усхвалявана, старому: — Давай хутчэй унiз, я заўважыў прыгожую рагулю! Ды i табе кароўку знойдзем! На што стары бык спакойна адказвае: — Мы зараз павольна сыдзем i возьмем УВЕСЬ статак!»)

У Нiдэрландах пасля крадзяжу з крамы ў турму пасадзiлi... папугая. Палiцыя галандскага горада Утрэхт арыштавала на месцы злачынства злодзея разам з яго птушкай, якая ў той момант сядзела на плячы ў мужчыны. Калi зламыснiка разам з яго гадаванцам даставiлi ў iзалятар, праваахоўнiкi зразумелi, што ў iх няма нi клеткi, нi свабоднай камеры для птушкi. Параiўшыся з затрыманым, яны пасадзiлi папугая ў камеру да гаспадара. («Калi ўявiць, што заапарк — гэта турма для звяроў, якiя здзейснiлi злачынствы, экскурсiя становiцца нашмат цiкавейшай».) Для птушкi нават прынеслi ваду i белы хлеб. Як тут не прыгадаць вядомую фразу з мульцiка: «Таiцi, Таiцi... Нас i тут няблага кормяць!» А палiцэйскiя ў нямецкiм горадзе Лерах каля гранiцы са Швейцарыяй выязджалi на выклiк суседзяў адносна магчымага хатняга гвалту i ўбачылi хлопца, якi... спрачаўся з папугаем. («Папугайчык Анатоля Васермана задавiў сваiм iнтэлектам двух ветэрынараў».) Калi яны прыбылi на месца, з-за дзвярэй чулiся крыкi. Высветлiлася, што 22-гадовага гаспадара моцна зачапiлi... паводзiны птушкi, якая належала яго дзяўчыне, таму ён i ўступiў у спрэчку з папугаем. А той стаў адказваць моцным брэхам. («Жонка: — Ты паеў? Муж: — Ты паеў? Жонка: — Не перадражнiвай мяне! Муж: — Не перадражнiвай мяне! Жонка: — Я цябе кахаю! Муж: — Я паеў!»)

А ведаеце гiсторыю, як у Новай Зеландыi кот пасварыў закаханую пару? Дзяўчына знайшла на iх ложку чужыя жаночыя трусы, а на заднiм ганку — бюстгальтар. Здрада? («Цiкавы факт: акула нападае толькi на мокрых людзей».) Мужчына змог даказаць сваю вернасць, калi высветлiў, што яго кот па мянушцы Мо... крадзе адзенне ў суседзяў. («Калi мой кот вырашыў, што мне пара ўставаць, то яго ўжо цяжка пераканаць у адваротным».) Раней гэтую схiльнасць не заўважылi, бо жывёла хадзiла на «промысел» толькi ноччу. Новазеландзец сказаў, што за тыдзень кот крадзе 30 — 40 рэчаў, якiя ён потым вяртае суседзям: мужчынскую i жаночую бялiзну, шкарпэткi. Дагэтуль у Аўстралii быў падобны ж выпадак: рыжая кошка Нiндзя крала так шмат рэчаў у суседзяў, што гаспадыня нават завяла спецыяльную старонку ў сецiве, каб iх раздаваць. («Кошкi трацяць дзве трацiны свайго жыцця на сон, а ўвесь iншы час здымаюцца для «ютуба».)

У Конга дзве горныя гарылы навучылiся пазiраваць для сэлфi — як людзi, стоячы на дзвюх нагах i гледзячы ў камеру. Рэйнджар Мацье Шамаву, якога жывёлы лiчаць сваiм бацькам, выратаваў у 2007 годзе дзвюх малых гарыл, бацькi якiх былi забiтыя браканьерамi. Чатырохмесячных малпаў прывезлi ў прытулак для жывёл у нацыянальным парку Вiрунга, дзе яны з часам навучылiся ў пэўным сэнсе капiраваць сваiх новых выхавацеляў. («Сем гадоў я быў суровым катом, якi хадзiў з «Нокiяй» з лiхтарыкам. Але яна нядаўна зламалася. Купiў дарагi смартфон i ўжо пачынаю ператварацца ў мiмiшную кошачку. Цяпер сяджу ў прыбiральнi i пiшу гэта... P.S. Калi пачну рабiць сэлфi, знайдзiце мяне i прыстрэльце...»)

Нездарма ж iх называюць братамi нашымi меншымi...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».