Вы тут

Дзяўчына купляе гатовыя лялькі, сцірае ім твары і малюе новыя


Свет захапленняў не мае межаў. Гэта тое, чым нам хочацца займацца ў вольны час, тое, што робiць жыццё больш яркiм i пазбаўляе ад паўсядзённай руцiны. Хтосьцi ўжо знайшоў сябе i сваё хобi, а нехта працягвае эксперыменты i пошук нечага па душы. А калi гэтага раптам не здарыцца, можна самому... прыдумаць новы вiд творчасцi!


Так, наша гераiня Анастасiя Аляхновiч, выпускнiца факультэта замежных моў БрДУ iмя А. С. Пушкiна, купляе гатовыя лялькi, затым... сцiрае iм твары i малюе новыя. Такая iдэя ўзнiкла ў дзяўчыны даўно.

З самага дзяцiнства Насця любiла маляваць. Спачатку гэта былi даволi дробныя работы, але, набiраючыся вопыту, яна стала пераходзiць да больш маштабных. Замест малявання звычайным алоўкам занялася вывучэннем акварэльнага жывапiсу, стала рабiць партрэты i кампазiцыi, а таксама працаваць пры дапамозе графiчнага планшэта.

Як правiла, мастацкая дзейнасць цягне за сабой iншыя творчыя працэсы. У нейкi момант Насця зразумела, што выяўленчае мастацтва — яе стыхiя, i задумалася аб стварэннi чагосьцi свайго, незвычайнага. Кожны раз, гледзячы на лялькi, дзяўчына думала, якi новы вобраз яна падарыла б той цi iншай.

— Для мяне звычайныя лялькi, якiя стаяць у скрыначках у крамах, аднолькавыя i нават сумнаватыя, — дзелiцца сваiмi думкамi Анастасiя. — Менавiта таму аднойчы я вырашыла паспрабаваць з адной з iх зрабiць iншую. Аказалася, што гэта вельмi захапляльны занятак! Часам бывае, што ты натхняешся нейкiмi вобразамi i хочаш перадаць iх, але проста малюнак — неяк банальна. Iншая справа — лялькi. Яны аб'ёмныя, iх можна памацаць.

Тое самае натхненне дзяўчына чэрпае з работ iншых. Цяпер многiя творчыя асобы займаюцца пераробкамi лялек. А якасна i добра зробленая работа не можа не выклiкаць эмацыянальны водгук у душы. Раней Анастасii падабалася вышываць i з цягам часу яна пачала ствараць уласныя цацкi. Робiць iх ад пачатку i да канца: знаходзiць матэрыял, сшывае, потым малюе твары. Майстрыха супрацоўнiчае з некаторымi крамамi i вядзе групу сваёй творчасцi ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Вядома, стварэнне чагосьцi новага — вялiкая праца. Нярэдка Анастасii даводзiцца самой рабiць лялькам прычоскi, адзенне, упрыгажэннi. Часам на iх малюе нават татуiроўкi. А нядаўна дзяўчына пачала ствараць для кожнай сваёй цацкi спецыяльную падарункавую скрынку.

Работы Анастасii бачаць не толькi знаёмыя i падпiсчыкi яе групы, але i незнаёмцы. Яна ўдзельнiчала ў шматлiкiх мастацкiх конкурсах. Прыдумляла мадэль пакоя творчага чалавека, асобна малявала мэблю, шпалеры i многае iншае. Таксама шыла конкурсную сукенку для лялькi ў выглядзе ласунку, стварала каляровыя калготкi ў крапiнку i галаўны ўбор — торт на галаве. Выглядала ўсё даволi незвычайна. Анастасiя атрымлiвала прызавыя месцы, хоць для яе было вялiкай радасцю тое, што яна проста магла паўдзельнiчаць у конкурсе i праявiць сябе.

Нягледзячы на тое, што суразмоўнiца скончыла факультэт замежных моў, яна марыць, каб яе хобi стала асноўным вiдам дзейнасцi. Займаючыся выяўленчым мастацтвам, майстрыха не хоча спыняцца толькi на гэтым. Дзяўчыну таксама прыцягвае прафесiя мультыплiкатара i сам працэс стварэння анiмацыйных фiльмаў. А яшчэ — прафесiя дыктара. Работа з голасам, выразна пастаўленая гаворка, артыстычнасць — усё гэта вабiць Насцю.

 

— Важна толькi правiльна распланаваць свой час, — раiць яна. — Тады з'явiцца час i для вучобы, i для любiмых заняткаў.

Вядома, без працы ноччу не абыходзiлася. Бывала, творчы працэс настолькi зацягваў, што Насця не заўважала, як увечары садзiлася за работу, а заканчвала толькi пад ранiцу.

Дзяўчына заўсёды iдзе да сваёй мэты i нiколi не здаецца. Лiчыць важным не апускаць рукi, а працаваць i ўдасканальвацца. Тады i канчатковы вынiк абавязкова парадуе!

Iлона ПАПОВА, студэнтка III курса фiлалагiчнага факультэта БрДУ iмя А. С. Пушкiна

Загаловак у газеце: Змяняючы ляльку, змяняць сябе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».