Вы тут

Спявачка і блогер Лера Яскевiч: У мяне вельмi шмат планаў на будучыню


Для таленавiтага чалавека не iснуе межаў. Галоўнае — жаданне рухацца наперад, любiць тое, чым ты займаешся i, вядома... наяўнасць iнтэрнэту. Такой думкi прытрымлiваецца маладая айчынная выканаўца i блогер Лера Яскевiч, якая пачынала сваю кар'еру з кавераў i вiдэаролiкаў на YouTube, а цяпер гастралюе не толькi па Беларусi, але i за яе межамi. Напэўна, многiх прыхiльнiкаў яе творчасцi цiкавiць: як дамагчыся такога? Слова — кумiру моладзi.


Спявала яшчэ ў жываце

«Я заўсёды была самым звычайным дзiцем, хоць жаданне займацца музыкай i выступаць на сцэне ў мяне з'явiлiся яшчэ ў дзiцячым садку. А можа нават раней. Калi б пра гэта спытала ў сваiх бацькоў, яны, вядома ж, адказалi б, што спяваць я пачала яшчэ ў жываце ў мамы (смяецца). А вось разуменне таго, што ў мяне сапраўды ёсць да гэтага ўсяго здольнасцi, з'явiлася не так даўно, дзесьцi гады два таму, можа, крыху раней. Успрыманне прыйшло тады, калi дадалося нейкай упэўненасцi ў сабе. Наогул, бываюць такiя моманты, калi няма настрою, усё валiцца з рук i нават не адчуваеш веры ў сабе. А вось калi настрой добры, ты сам разумееш: тое, што робiш, гэта крута, тады хочацца тварыць яшчэ больш. Вось менавiта ў такiя моманты ўсведамляеш, наколькi бязмежнымi могуць быць сiлы i творчыя магчымасцi.

Вядома, развiвацца як творца, жывучы ў гарпасёлку Багушэўск Сенненскага раёна, было не асаблiва проста. Мне дапамагала тое, што я вяла свой блог. Сама навучылася iграць спачатку на такiм музычным iнструменце, як укулеле, гэта такая маленькая гiтара, а потым i на звычайнай. Хоць на самай справе лiчу: няважна, жывеш ты ў маленькiм горадзе або велiзарным мегаполiсе, галоўнае, каб у чалавека было жаданне развiвацца i рухацца ўперад. Ну i, вядома, патрэбна наяўнасць iнтэрнэту, там вельмi шмат розных вiдэаролiкаў, якiя могуць навучыць чаму заўгодна. Напрыклад, дзякуючы iм я падцягвала свой вакал».

Чатыры чароўныя струны

«Хоць навучылася я спачатку iграць на ўкулеле, маiм першым уласным музычным iнструментам была гiтара. Яе бацькi прывезлi з Вiцебска. Тады было велiзарнае жаданне паступiць у музычную школу, аднак неяк не склалася... Там наогул сказалi, што ў мяне занадта маленькiя рукi, каб iграць на гэтым iнструменце. Акрамя ўсяго, першая гiтара была жудасна цяжкая, i неўзабаве мы зусiм яе аддалi. А вось потым адбылося тое самае знаёмства з укулеле. Я пачала глядзець вiдэаролiкi на YouTube i ўбачыла, як людзi iграюць на гэтым музычным iнструменце, робяць каверы, падбiраюць акорды. I ведаеце, мне вельмi спадабалася, як ён гучыць! Такi маленькi iнструмент, усяго чатыры струны, а можна столькi ўсяго незвычайнага зрабiць. Тады я хацела сама займацца запiсам кавераў, мне не падабалася, як iншыя гэта рабiлi пад арыгiнальныя мiнусоўкi. Хацелася ўносiць у песнi сваё прачытанне. Усе названыя фактары паўплывалi на тое, што я пагуглiла пра гэты iнструмент, зарабiла патрэбную суму i знайшла прыдатны на AliExpress».

Лёсавызначальнае СМС

«А вось зараз пра пераезд у Мiнск! Гэту гiсторыю ведаюць ужо вельмi многiя, яна сапраўды перавярнула ўсё маё жыццё. Быў якраз той жыццёвы перыяд, калi настаў час вызначацца з паступленнем i наогул з усiм сваiм будучым. Шчыра, я не ведала куды падацца: у школе была далёка не выдатнiцай. Разумела, што хутчэй за ўсё паступлю ў якую-небудзь прафесiйна-тэхнiчную ўстанову ды i тое, мабыць, ледзь-ледзь. I якраз у гэты вырашальны момант мяне знайшла Аня, мой менеджар. Яна напiсала СМС з паведамленнем: «Унiверсiтэт культуры, Мiнск. Я табе дапамагу!» Спачатку нават не ведала, як на гэта ўсё рэагаваць, але ўсё ж рашылася. Падумала, што, магчыма, гэта лёс! У вынiку прыехала на дзень адкрытых дзвярэй, Аня аплацiла падрыхтоўчыя курсы, я пажыла ў яе тыдзень i здала ўсе экзамены на выдатна. I вось у вераснi ўжо была студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў на кафедры рэжысуры.

Вядома, бацькi хвалявалiся, але ў той жа час i радавалiся, што ў мяне атрымалася паступiць ва ўнiверсiтэт. Былi такiя моманты, калi хто-небудзь з далёкiх сваякоў, цёткi-дзядзькi, казалi маiм бацькам: «як вы можаце яе адпускаць незразумела з кiм» i г. д. Тады ў iх зноў узнiкалi сумненнi, але вера ў мяне i здаровы сэнс перамаглi. Сябры былi таксама за мяне рады, а вось некаторыя аднакласнiкi зайздросцiлi, яны думалi «чаму гэта ёй усё на халяву» i «чым яна гэта заслужыла».

Ютуб, Корж i Манацiк

«Калi ўпершыню прыехала ў Мiнск, ён здаваўся мне найвелiзарнейшым i па-вар'яцку прыгожым горадам. Я не разумела, чаму тут так шмат усяго: крамаў, розных кавярняў. Усяго! Нават цяпер, калi пражыла ў Мiнску ўжо пару гадоў i пабывала ў розных гарадах не толькi Беларусi, але i за яе межамi, ён застаецца адным з маiх любiмых.

Пасля пераезду я не закiнула вядзенне канала на YouTube, а, наадварот, пачала развiваць сябе i сваю творчасць яшчэ больш. Наогул, усё пачыналася з размяшчэння вiдэаролiкаў ва «УКантакце». Быў нават такi выпадак, калi Макс Корж рэпоснуў мой ролiк да сябе на старонку. Гэта было вельмi крута! А прыкладна ў 2012 годзе я «перасялiлася» на YouTube. Тады ён набiраў найбольшую папулярнасць. У школе ўсе толькi i казалi пра вядомых блогераў. I я падумала: а чаму б i не? Бо я магу там спяваць!

Яшчэ адным найбольш яркiм момантам майго творчага жыцця з'яўляецца знаёмства з Манацiкам. Гэта гiсторыя пачалася з таго, што Аня з'ехала ў iншую краiну, пакiнуўшы мяне адну ў Мiнску. Я засумавала i мне захацелася адправiць ёй музычнае прывiтанне. Анi ў той час вельмi падабалася творчасць Манацiка, а я з iм толькi знаёмiлася. Выбрала яго песню «Паветра» i зрабiла на яе кавер. Пасля ён зарэпосцiў гэта вiдэа да сябе. Тады яшчэ было пацешна, што ў мяне на гэтую песню больш рэпостаў, чым у яго (смяецца). Праз нейкi час Аня рабiла карпаратыў для сваёй кампанii, куды Манацiк быў запрошаны выступаць. Я там спявала на разагрэве i пасля зняла гiсторыю для сацыяльных сетак, што знаходжуся на гэтым мерапрыемстве. Ён убачыў яе i запрасiў мяне да сябе ў грымёрку, хвалiў i жадаў удачы».

«Залегчы», каб гастраляваць

«Ведаеце, часта пытаюцца, кiм мне больш падабаецца быць: блогерам або спявачкай? Цяпер амаль усе, хто не знайшоў сябе, хочуць стаць блогерамi, ну, не лiчачы, мабыць, зусiм маленькiх дзяцей. Таму што гэта цяпер папулярна, як раней — станавiцца ўрачамi або настаўнiкамi. Да таго ж многiя чамусьцi думаюць, што быць блогерам, азначае без усялякiх намаганняў атрымлiваць добры заробак. Аднак я хачу быць спявачкай! Гэта ж i было маёй першапачатковай мэтай. I ўвогуле, калi б я была толькi блогерам, то з мяне б ён выйшаў вельмi лянiвы (смяецца).

У мяне вельмi шмат планаў на будучыню. Я збiраюся пачаць запiсваць яшчэ больш песень, нарошчваць сваю аўдыторыю. Гэтыя два гады мы старанна гастралявалi па розных гарадах, нават цяпер знаходзiмся на гастролях. Таму на год «заляжам», набяромся новых сiл i натхнення, а потым будзем гастраляваць яшчэ больш».

Ангелiна НОВIКАВА, студэнтка III курса Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».