Вы тут

Дзяржсакратар Савета бяспекі: Голас Беларусі пачуты ЗША і НАТА


Беларусь прадоўжыць паслядоўную рэалізацыю знешнепалітычнага курсу на зніжэнне ваенна-палітычнай напружанасці ў Еўропе і падтрыманне ўзаемапаважлівага дыялогу краін-партнёраў у імя захавання міру і бяспекі. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась, каменціруючы па просьбе БЕЛТА вынікі праведзенай напярэдадні сустрэчы з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур.


«Беларускі бок выказаў занепакоенасць наконт размяшчэння ў Літве амерыканскіх салдат і цяжкай ваеннай тэхнікі. Гэта і стала асноўнай тэмай нашай размовы з высокапастаўленым дыпламатам ЗША, — падкрэсліў Станіслаў Зась. — Ініцыятыва сустрэчы зыходзіла ад амерыканскага боку».

«Мы ўдзячныя за тлумачэнні па мэтах разгортвання ваеннаслужачых і ваеннай тэхнікі ЗША на палігоне Пабрадэ, планах іх знаходжання і канкрэтных тэрмінах вяртання да месцаў пастаяннай дыслакацыі. Акрамя таго, была прадастаўлена дадатковая інфармацыя аб задуме вучэння «Абаронца Еўропы-2020», — адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Станіслаў Зась лічыць: «У цэлым аператыўнасць рэагавання і кіраўніцтва НАТА, і краіны — лідара Паўночнаатлантычнага альянсу на нашы пытанні сведчыць аб тым, што голас Беларусі быў пачуты, а наша пазіцыя — прынята пад увагу. Гэта важна для нас. Значна і тое, што ў час размовы пацверджана агульнае імкненне знізіць апасенні вакол гэтай праблемы і забяспечыць транспарэнтнасць прыняцця такіх рашэнняў у будучым. Неабходна заўважыць, што сама сітуацыя ўзнікла ва ўмовах няхваткі даверу і інфармаванасці. І вельмі важна, што амерыканскія партнёры праявілі імкненне да адкрытага і канструктыўнага дыялогу ў духу патрабаванняў Венскага дакумента аб мерах умацавання даверу і бяспекі».

Беларусь са свайго боку таксама гатова ўнесці адпаведныя карэктывы ў планы рэагавання ў адказ на размяшчэнне замежных воінскіх кантынгентаў каля сваіх граніц. «Гэта прапанова ўжо адобрана Прэзідэнтам Беларусі», — звярнуў увагу Станіслаў Зась.

«Разам з тым пазіцыя нашай краіны аб недапушчальнасці мілітарызацыі рэгіёна застаецца нязменнай, — заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі. — Мы прадоўжым паслядоўную рэалізацыю знешнепалітычнага курсу, накіраванага на зніжэнне ваенна-палітычнай напружанасці ў Еўропе і падтрыманне ўзаемапаважлівага дыялогу краін-партнёраў у імя захавання міру і бяспекі».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.