Вы тут

На «Мiнск-Арэне» стартаваў этап Кубка свету па веласiпедным спорце на трэку


Удзел у спаборнiцтвах бяруць 386 гоншчыкаў з 44 краiн. Яны будуць змагацца не толькi за ўзнагароды турнiру, але i за рэйтынгавыя ачкi для адбору на летнiя Алiмпiйскiя гульнi 2020 года. У праграму спаборнiцтваў увайшлi такiя дысцыплiны, як iндывiдуальны i камандны спрынт, камандная i iндывiдуальная гонка праследавання, кейрын, омнiум, мэдысан i гонка па ачках.


Беларуская каманда на дамашнiм турнiры выступiць наймацнейшым складам, у яе ўвайшлi 17 спартсменаў, у тым лiку ўсе лiдары — Таццяна Шаракова, Яўген Каралёк, Мiхаiл Шэметаў, Раман Цiшкоў, Раман Раманаў i iншыя. «Я не першы раз буду выступаць на такiм буйным турнiры ў Мiнску, дамашнiя сцены дапамагаюць злавiць кураж i дадаюць сiл. Цяпер я чакаю сур'ёзнай барацьбы, таму што на гэты этап Кубка свету прыехалi ўсе наймацнейшыя гоншчыкi — па ўзроўнi ён будзе амаль як чэмпiянат свету», — падкрэслiў чэмпiён свету, уладальнiк Кубка свету Яўген Каралёк.

«Мы маем намер парадаваць гасцей найвышэйшым узроўнем правядзення спаборнiцтваў, а спартсмены — высокiмi вынiкамi. Хочацца пажадаць усiм узрушальных эмоцый ад выступлення нашай зборнай. Вельмi ганарымся тым, што нам даверылi правесцi першы ў алiмпiйскiм сезоне этап Кубка свету. Гэта двайная адказнасць, але мы справiмся», — заявiла старшыня Беларускай федэрацыi веласiпеднага спорту Наталля Цылiнская.

Дырэктар этапу Кубка свету, генеральны менеджар веласiпеднага клуба «Мiнск» Аляксей Iваноў адзначыў, што арганiзатары чакаюць высокага iнтарэсу з боку балельшчыкаў, якiя змогуць не толькi атрымаць задавальненне ад спаборнiцтваў, але таксама паўдзельнiчаць у конкурсах i вiктарынах. Асобная забаўляльная праграма падрыхтавана для дзяцей.

«Дзякуем Мiжнароднаму саюзу веласiпедыстаў за аказаны давер. Прыём спаборнiцтваў такога ўзроўню быў бы немагчымы без падтрымкi з боку беларускай дзяржавы, якая ўдзяляе значную ўвагу развiццю спорту i здароваму ладу жыцця», — сказаў Аляксей Iваноў.

Першы этап Кубка свету будзе працягвацца да 3 лicтапада.

Дар'я Лабажэвiч

Загаловак у газеце: Першы ў алiмпiйскiм сезоне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».