Вы тут

МаладосTEAM!


МаладосTEAM!

Першая сустрэча ў фармаце “МаладосTEAM на ўвесь свет” як частка новага піяр-кроку часопіса “Маладосць” пад назвай “Больш чым часопіс” адбылася 30 кастрычніка на кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

“МаладосTEAM на ўвесь свет”— гэта мабільны фармат жывых рэдактарскіх лекцый, распрацаваны спецыяльна для студэнтаў розных устаноў вышэйшай адукацыі. Цыкл лекцый уключае тэмы, актуальныя як для будучых лінгвістаў, філолагаў, журналістаў, выдаўцоў, так і ўвогуле для прадстаўнікоў творчай мэтанакіраванай моладзі. Адны з іх маюць пераважна асветніцкі характар, іншыя знаёмяць непасрэдна з выданнем. Анкетаванне, якое праводзіцца падчас лекцыі, мае падвойную мэту: часопісу яно дапаможа яшчэ больш выразна бачыць сваю мэтавую аўдыторыю, а студэнтам дасць магчымасць больш ведаць пра часопіс і адкрые перспектывы супрацоўніцтва з рэдакцыяй. Улічваючы апошнюю акалічнасць, найбольш прывабная аудыторыя для анкетавання і правядзення лекцый — студэнты першага і другога курсаў, але рэдактары “Маладосці” гатовы наведаць любую аўдыторыю любога курса любога ўніверсітэта. У бліжэйшым графіку рэдакцыі — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, дзе таксама вучацца аўтары часопіса і дзе праект набудзе рысы прэзентацыі свежага нумара. На чарзе дзве сустрэчы на журфаку БДУ, падчас якіх студэнты ў класічнай лекцыйнай форме пазнаёмяцца з гісторыяй часопіса і нестандартнымі тэхналогіямі літаратуразнаўства. Далей чакаюць сустрэчы ў Мінскім лінгвістычным і Гродзенскімі купалаўскім універсітэтах, а пазней і ў многіх іншых — як па прапановах рэдакцыі, так і па запрашэннях саміх устаноў.

Стартавалі ж “Маладосцеўцы” з гэтым сваім праектам — “Больш чым часопіс”— у сценах Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Дзве вячэрнія студэнцкія “пары” былі аддадзены рэдактарам, якія правялі дзве лекцыі —“Пра што “Маладосць”. Учора і сёння часопіса-мары” і “Папяровая кніга, яе ўчора, сёння і заўтра”.

Сустрэча са студэнтамі выявіла іх жаданне ствараць — пісаць, фатаграфаваць, здымаць відэа — і быць запатрабаванымі. Некаторыя з іх у бліжэйшы час дакладна атрымаюць прапановы ад часопіса аб супрацоўніцтве, таму што і “Маладосць” зацікаўленая ў навейшых формах падачы інфармацыі і яе змесце.

Што паказала першае анкетаванне? Радок “ Кепскі тэкст — гэта…” працягваўся, да прыкладу, такімі выразамі: “шмат слоў, але мала сэнсу”, “тэкст, які быў напісаны, абы быць напісаным”, “набор думак, якія нельга пераказаць пасля прачытання”, “тэкст без ідэі” (варыянт — “без формы”), “сухі тэкст на сумную тэму”, “неадрэдагаваны”, “насычаны канцылярызмамі, лішнімі словамі, літаральна вадой”. На пытанне “Якой павінна быць сучасная публіцыстыка?” атрыманы сярод іншых такія адказы: “Новай, выкарыстоўваць слэнг”, “Шчырай, не баяцца спрэчак”, “Смелай і хуткай”, “Сэнсава ёмістай, даваць не толькі інфармацыю, але і нагоду для роздуму”. Радок “Уяві, што табе трэба прадаць рубрыку. Як бы ты назваў яе, каб прадаць даражэй?” змяшчаў даволі цікавыя варыянты, і аўтарам іх у бліжэйшы час будуць зроблены творчыя прапановы.

“Маладосць”

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.