Вы тут

Славутыя спартсмены i тэлевядучыя разыграюць чарговы «Кубак пятага канала»


Сёння, у свой шосты дзень нараджэння, тэлеканал «Беларусь 5» сумесна з Беларускай федэрацыяй гандбола i гандбольным клубам «СКА-Мiнск» правядуць традыцыйны турнiр «Кубак пятага канала». Сёлета галоўны прыз разыграюць легендарныя гандбалiсты i славутасцi з Беларускага тэлебачання.


— Гэта будзе трэцi па лiку розыгрыш Кубка, — расказвае галоўны дырэктар тэлеканала «Беларусь 5» Павел Булацкi. — Мiнулыя турнiры праводзiлiся па футболе i баскетболе. А ў гэтым сезоне мы вырашылi правесцi спаборнiцтва па адным з самых папулярных гульнявых вiдаў спорту — гандболе. У турнiры ўжо пацвердзiлi свой удзел легендарныя беларускiя спартсмены — Андрэй Барбашынскi, Канстанцiн Шаравараў, Андрэй Крайноў i многiя iншыя майстры. На чале сталiчных «армейцаў» будзе Аляксандр Каршакевiч. Таксама цэлую россып «зорак» прывязе каманда ветэранаў БГК iмя А. П. Мяшкова — «Брэсцкi рэгiён».

Такiм чынам, у турнiры возьмуць удзел чатыры каманды. Кампанiю камандзе тэлеканала «Беларусь 5», у складзе якой мы ўбачым не толькi зорак айчыннай спартыўнай журналiстыкi, але i праслаўленых гандбольных майстроў, складуць зборная Беларускай федэрацыi гандбола, дружыны славутых ветэранаў сталiчнага СКА i брэсцкага БГК.

А падтрымаць сваiх фаварытаў балельшчыкi пры жаданнi змогуць сёння, 1 лiстапада, у Доме гандбола (Мiнск, вулiца Бурдзейнага, 47). Пачатак гульнi ў 16.00, уваход вольны.

Прэв'ю: wrestlingua.com

Загаловак у газеце: Свята ў найлепшых традыцыях

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.