Вы тут

Больш за 20 пытанняў разгледзелi члены Савета Рэспублiкi на пасяджэннi сёмай сесii


У цэнтры ўвагi сенатараў былi змены ў законы «Аб пажарнай бяспецы», «Аб аказаннi псiхiятрычнай дапамогi», «Аб натуральных манаполiях», «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якiя зведалi радыяцыйнае забруджванне ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», «Аб забеспячэннi адзiнства вымярэнняў» i iншыя.


Спектр магчымасцяў урача агульнай практыкi пашырыцца

Аб асноўных зменах у Закон «Аб аказаннi псiхiятрычнай дапамогi», якiя прапануецца ўнесцi, расказаў мiнiстр аховы здароўя Уладзiмiр КАРАНIК. Па яго словах, сярод навел ёсць як iстотныя, так i тыя, што носяць тэхнiчны характар. Засяродзiм увагу на галоўных.

Асноўнай навацыяй трэба лiчыць тое, што ўрачы агульнай практыкi атрымаюць права аказваць дапамогу пацыентам, у якiх пры аказаннi першаснай медыцынскай дапамогi дыягнастуюцца прыкметы псiхiчных расстройстваў. Гаворка iдзе пра захворваннi, якiя не пагражаюць iх жыццю i здароўю, а таксама iншым людзям i не патрабуюць накiравання пацыента да псiхiятра. Чаму гэтая функцыя перадаецца на ўзровень лекара, што большай часткай вядзе звычайны тэрапеўтычны прыём?

— Да 2020 года доля ўрачоў, якiя працуюць па прынцыпе «ўрач агульнай практыкi», у агульнай колькасцi ўрачоў у сiстэме аказання першаснай медыцынскай дапамогi дасягне 100 %. Яны аказваюць дапамогу не толькi ў галiне тэрапii, але i ў iншых спецыялiзаваных галiнах медыцыны, — патлумачыў мiнiстр аховы здароўя.

Па яго словах, цяпер дастаткова вострай з'яўляецца праблема магчымасцi аказання ўрачамi агульнай практыкi медыцынскай дапамогi пацыентам з лёгкiмi формамi псiхiчных i паводзiнскiх расстройстваў. У большасцi сваёй гэтыя людзi адмаўляюцца ад кансультацыi ўрача-псiхiятра праз нейкiя забабоны, але гатовыя атрымлiваць дапамогу ад урача агульнай практыкi. Дарэчы, такi падыход практыкуецца ў многiх краiнах.

Цiкава, зыходзячы з якiх падстаў будзе вызначацца, што трэба такому пацыенту? Уладзiмiр Каранiк кажа, што медыцынская дапамога будзе аказвацца ўрачамi агульнай практыкi на аснове адпаведнага медыцынскага пратакола, праект якога ўжо распрацаваны.

Iстотнымi можна лiчыць i прапанаваныя змяненнi ў вызначэннях тэрмiнаў «пацыент» i «ўрач-спецыялiст у галiне аказання псiхiятрычнай дапамогi».

Так, напрыклад, у папярэднiм вызначэннi ў дачыненнi да пацыента «дзеяннi, што даюць падставы меркаваць пра наяўнасць у яго псiхiчнага расстройства» дадаецца «i бяздзеяннi». Як растлумачыў мiнiстр, псiхiчныя расстройствы ў шэрагу выпадкаў праяўляюцца не актыўнымi дзеяннямi, а бяздзеяннем або пасiўнымi паводзiнамi, якiя могуць прыводзiць да негатыўных наступстваў.

Што датычыцца тэрмiналогii ў дачыненнi да ўрача-спецыялiста ў галiне аказання псiхiятрычнай дапамогi, то з яе выключаецца «ўрач-сексолаг». Чаму? Таму што згодна з Мiжнароднай класiфiкацыяй хвароб i iх пераглядам, летась прынятым Сусветнай арганiзацыяй аховы здароўя, парушэннi сексуальнай сферы не адносяцца да псiхiчных расстройстваў.

Навацыi закранулi i iншыя аспекты, звязаныя, напрыклад, з транспарцiроўкай пры аказаннi тэрмiновай псiхiятрычнай дапамогi, высновамi ўрачэбнай кансультатыўнай камiсii аб неабходнасцi правядзення прымусовага псiхiятрычнага агляду i гэтак далей.

Цэны — больш празрыстыя?

Змены ў Закон «Аб натуральных манаполiях» прадставiў мiнiстр антыманапольнага рэгулявання i гандлю Уладзiмiр КАЛТОВIЧ. Дарэчы, дакумент дзейнiчае з 2002 года, а апошнiя канцэптуальныя змены ў яго ўносiлiся ў чэрвенi 2014-га. Прапанаваныя навелы, паводле слоў мiнiстра, павысяць эфектыўнасць кантролю i рэгулявання натуральных манаполiй. Што за яны? Будуць зменены пералiкi сфер натуральных манаполiй, што паўплывае на развiццё канкурэнтнага асяродку. Так, замест адной сферы па перадачы i размеркаваннi электрычнай энергii павiнны з'явiцца тры больш дробныя: па перадачы, размеркаваннi i аператыўна-дыспетчарскiм кiраваннi. Будуць выключаны з натуральных манаполiй паслугi электрасувязi агульнага карыстання i паслугi паштовай сувязi, таму што за апошнiя гады было выдадзена больш за 20 лiцэнзiй на гэтыя вiды дзейнасцi. Новыя гульцы, адпаведна, паўплывалi на стварэнне новага сегмента рынку.

Акрамя таго, законапраектам уводзiцца iнстытут публiчных слуханняў пры ўстанаўленнi тарыфаў на паслугi натуральных манаполiй, метадалогiя i правiлы карыстання iмi. Таксама прадугледжваецца комплекс нормаў па павышэннi празрыстасцi рэгулявання натуральных манаполiй: суб'екты павiнны будуць размяшчаць у адкрытым доступе пералiк i iнфармацыю аб сваёй дзейнасцi: цэны, тарыфы, парадак iх змяненняў, умовы заключэння дагавораў на аказанне паслуг, структуру затрат, вынiкi сваёй дзейнасцi i гэтак далей. Усё гэта, на думку распрацоўшчыкаў, станоўча паўплывае на развiццё канкурэнтнага асяродку.

Трэба сказаць, што прыведзеныя змены ў законы былi падтрыманы членамi Савета Рэспублiкi. Ратыфiкаваны таксама шэраг мiжнародных дагавораў i пагадненняў.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Жыццё дыктуе змены

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Усё, як у казцы: прыгожая зала, музыка, пачастункі. Абаяльныя людзі распавядаюць аб правільным харчаванні і рэкламуюць свой тавар...

Грамадства

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

Гэта адходы шкла, паперы, пластыку, шын, батарэек, машыннага масла...

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».