Вы тут

Які бізнес у сельскай мясцовасці перспектыўны?


На падтрымку эканамiчнага развiцця на месцах у нашай краiне накiраваны ў тым лiку i праекты ПРААН. За апошнiя тры гады арганiзацыяй было падтрымана каля 40 малых бiзнесаў у раёнах. Гэта палепшыла ўмовы прадпрымальнiцтва для 30 тысяч мясцовых жыхароў. Перспектыўныя кiрункi для сельскiх рэгiёнаў — экатурызм, захаванне культурнай спадчыны, сельская гаспадарка.


— Наша падтрымка не абмяжоўваецца грантамi, — кажа Аляксей ЧЫСТАДАРСКI, кiраўнiк аддзела iнфармацыi i прасоўвання ПРААН у Беларусi. — Наш падыход базуецца на комплексным рашэннi — тэрытарыяльна-арыентаваным развiццi, падчас якога ствараюцца ўмовы не для аднаго прадпрыемства цi бiзнесу, а для ўсёй суполкi, што пражывае на пэўнай тэрыторыi, шляхам наладжвання партнёрстваў памiж мясцовымi бiзнесменамi, адмiнiстрацыямi i жыхарамi. Таксама выяўляем моцныя i слабыя бакi кожнага рэгiёна.

Па словах спецыялiста, такi падыход дазваляе рэгiёну развiвацца далей i пасля спынення фiнансавых улiванняў. Нядаўна завяршыўся праект «Мясцовае развiццё», у межах якога работу атрымалi 143 чалавекi.

Ва ўсходняй частцы краiны створаны шэсць бiзнес-цэнтраў, якiя бясплатна арганiзуюць кансультацыi i трэнiнгi для мясцовых людзей, зацiкаўленых ва ўласным бiзнесе.

— Напачатку ў iх не хапае ведаў, рэсурсаў, яны баяцца рызыкi i няўпэўненыя ў сабе. Аднак пасля кансультацый 70 % грамадзян пачынаюць свой бiзнес цi гатовыя зрабiць гэта ў найблiжэйшы час, — акрэслiў Аляксей Чыстадарскi. — Мы правялi 40 бясплатных навучальных курсаў, у якiх удзельнiчала 1300 чалавек, 80 % з iх задумалася аб пашырэннi iснуючага бiзнесу цi стварэннi новага.

У межах iнiцыятыў ПРААН арганiзаваны навучальныя курсы па асновах сельскай гаспадаркi ў Бягомлi для маладых людзей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Пасля iнтэрната, такiм чынам, у гэтых людзей ёсць усе навыкi i веды, каб знайсцi сабе работу ў сельскагаспадарчым сектары: на дзяржпрадпрыемствах цi ў фермерскiх гаспадарках.

Зiмой распачнецца новая серыя бясплатных семiнараў для прасоўвання жаночага прадпрымальнiцтва ў пяцi гарадах: Мiнску, Вiцебску, Магiлёве, Горках i Полацку. Гэтыя заняткi дазволяць жанчынам, якiя зацiкаўлены ў тым, каб пачаць свой бiзнес, больш даведацца пра магчымасцi i рызыкi, формы фiнансавання бiзнесу, франчайзiнг i iншыя крытычна неабходныя для заняткаў прадпрымальнiцтвам рэчы.

Iрына СIДАРОК

Прэв'ю: 1001idej.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».