Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні ў вас з'явяцца новыя дзелавыя партнёры ці калегі, так што рыхтуйцеся наладжваць сувязі і шукаць агульныя падыходы. Удача абяцае спадарожнічаць у асабістым жыцці. Першая палова тыдня будзе поўная цікавых і нават загадкавых сустрэч і запомніцца надоўга. У пятніцу, магчыма, вы нарэшце справіцеся са складанымі задачамі, што выкліча шмат перамен у прафесійным плане.

ЦЯЛЕЦ. Асабістае абаянне дазволіць наладзіць неабходныя партнёрскія адносіны. Мінулыя заслугі дазволяць адкрыць досыць перспектыўную справу або завяршыць важны праект. У сярэдзіне тыдня імаверны паездкі, зрэшты, пажадана далёка ад дому не з'язджаць. Тады ў канцы тыдня ўладзяцца сямейныя праблемы, пачнецца перыяд поўнага паразумення. Не вельмі добры для вас дзень — аўторак.

БЛІЗНЯТЫ. У прафесійных справах спатрэбяцца нечаканы падыход і добрая рэакцыя на змяненне сітуацыі. Затое вы зможаце разлічваць на хуткія вынікі і вялікі прыбытак. Усё складзецца найлепшым чынам. Трэба толькі верыць і чакаць. У асабістым жыцці вас чакае шмат прыемных і пяшчотных момантаў.

РАК. Панядзелак абяцае масу сур'ёзных спраў, у вашых інтарэсах заняцца імі шчыльна. Не выключана, што трэба будзе выслухаць
чыесьці сакрэты. Захавайце пачутае, ды і сам факт такой размовы, у таямніцы — вам будуць удзячныя. Аўторак і сераду пажадана выкарыстоўваць, каб узняцца па кар'ернай лесвіцы. Такі шанц вам надарыцца.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні вам неабходна цвёрда стаць на ногі і пачаць маштабнае наступленне практычна ва ўсіх жыццёвых сферах. Цяпер не час ленавацца і праяўляць апатыю. Падтрымка начальства дазволіць пазбавіцца ад варожасці і інтрыг калег па рабоце. У чацвер парадуюць навіны. У суботу зоркі прадказваюць вам татальную занятасць. Нядзелю прысвяціце паўнавартаснаму адпачынку.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні важным момантам стануць простыя чалавечыя зносіны. Не спрабуйце нікога выкарыстоўваць, нікім маніпуляваць. Проста звярніце належную ўвагу на адносіны да людзей і новую інфармацыю. На сераду не варта планаваць сур'ёзныя справы і сустрэчы, паспрабуйце кантраляваць негатыўныя эмоцыі. Чацвер можа парадаваць вас энергетычным уздымам і добрым настроем. Выхадныя падыходзяць для пачатку рамонту або іншых перамен, звязаных з домам.

ШАЛІ. Вы на піку формы. Ёсць рэальная надзея, што поспех ад вас не адвернецца. У панядзелак імаверныя перспектыўныя дзелавыя сустрэчы. У сераду ёсць рызыка сур'ёзна пасварыцца з блізкімі людзьмі за дробязь. На гэтым тыдні паспрабуйце нікому не раскрываць сваіх планаў і задум: канкурэнты не дрэмлюць. Прычым, як ні парадаксальна, гэта можа закрануць ваша асабістае жыццё.

СКАРПІЁН. Вас чакаюць поспех і прыбытак. Усе пачынанні будуць удалыя. З любой сітуацыі вы зможаце атрымаць карысць для сябе. У пятніцу старайцеся не траціць самакантролю.

СТРАЛЕЦ. Не варта перабольшваць сваіх магчымасцяў, а таксама разлічваць на сур'ёзную дапамогу збоку. Лепш нават трохі панізіць патрабаванні да сябе — зможаце пазбегнуць расчараванняў і канфліктаў. Паспрабуйце не пазбягаць адказнасці і сумленна рэагаваць на пытанні блізкіх людзей.

КАЗЯРОГ. Тыдзень пройдзе пад знакам дасціпнасці і дару пераканання — вы лёгка даможацеся ўсяго, чаго захочаце. Абвострыцца жаданне стабільнасці, і многія дзеянні будуць накіраваныя менавіта на яе здабыццё. У асабістым жыцці не прыспешвайце падзеі.

ВАДАЛІЎ. На рабоце вас можа закруціць віхор неадкладных спраў. У панядзелак і пятніцу будуць удалымі паездкі і камандзіроўкі. Існуе добрая магчымасць наладзіць адносіны з партнёрамі і калегамі, а таксама выкарыстаць своечасова прапанаваную вам дапамогу. У суботу магчымы непрадбачаныя расходы на дзяцей.

РЫБЫ. У пачатку тыдня магчыма расчараванне ў кім-небудзь з блізкіх людзей, але гэта не падстава для хвалявання. Раптоўны званок — і вы ўжо ззяеце ад шчасця. Асабліва цікавыя ідэі могуць вас наведаць у пятніцу — паспрабуйце запісаць іх, каб не выпусціць з-пад увагі неабходныя, а з першага погляду нязначныя дэталі. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне спакою і прымірэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.