Савет лонданскага бара «Бекслі» (Вялікабрытанія) пачаў адпужваць гусей лазерамі, каб абараніць ад птушак клумбы.
Гэты метад укаранілі ў парку Хол Плейс. Супрацоўнікі парку выкарыстоўваюць лазерныя ўказкі, каб адпудзіць канадскіх гусей, якія мігрыруюць. У 2019 годзе ў Бекслі фіксуецца вялікі прыток гусей, птушкі наносяць шкоду клумбам і дзікай прыродзе. Раней мясцовыя ўлады заахвочвалі прысутнасць птушак і прадавалі корм для іх. Аднак сёлета чыноўнікі вырашылі змагацца з імі з-за таго, што тыя пачалі псаваць клумбы ў парку, на добраўпарадкаванне якога было выдзелена 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Каралеўскае таварыства абароны жывёл раскрытыкавала метад, які можа выклікаць у жывёл праблемы са зрокам, але адзначыла, што, калі ён будзе прызнаны гуманным, у грамадстве гатовыя падтрымаць яго.
Прэв'ю: ferma.expert
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава