Вы тут

Сёння ў Мінску адкрываецца кінафестываль «Лістапад»


Абодва папярэднія фільмы Крысціны Грозевай і Петара Вылчанава — «Урок» і «Слава» — удзельнічалі ў конкурснай праграме Мінскага міжнароднага кінафестывалю, і абодва атрымалі важкія ўзнагароды. Першы быў удастоены «Золата Лістапада», другі — Прыза глядацкіх сімпатый. Трэцяй сумеснай работай балгарскіх рэжысёраў «Бацька», між іншым, лаўрэатам Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах, сёння ў сталіцы адкрыецца кінафестываль «Лістапад». Першыя кінапаказы, урачыстая цырымонія адкрыцця і сімвалічна разбітая аб штатыў кінакамеры талерка — тыдзень добрага кіно пачынаецца.


Больш за 150 фільмаў, шэсць конкурсных праграм, каля пяцідзесяці краін вытворчасці з дэбютам на «Лістападзе» карцін з Судана і Сенегала — першыя паказы кінафестывалю пачынаюцца ўжо сёння, прычым на некаторыя з іх, як на «Дзяржаўнае пахаванне» Сяргея Лазніцы, квіткі раскупленыя праз некалькі дзён пасля старту продажу.

Не знойдзеш білетаў і на фільм адкрыцця «Бацька», які на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця кінафестывалю ў кінатэатры «Масква» будзе прызначаны сведчыць аб пачатку кінатыдня. Па традыцыі на ўрачыстасці апроч іншага ўручаецца прыз Прэзідэнта «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве», у чым галоўны сакрэт цырымоніі, і ў знак таго, што «Лістапад» адкрыты — усё, паехалі, — на сцэне аб штатыў кінакамеры разбіваецца талерка.

З заўтрашняга дня на пляцоўках кінафестывалю — усяго да падзеі іх далучылася шэсць — пачнецца дэманстрацыя конкурсных праграм, якія паралельна з гледачамі будуць ацэньваць міжнародныя саставы журы. «Лістапад» — гэта шэсць конкурсаў ігравога і дакументальнага кіно, асобна — беларускіх фільмаў, карцін для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі, работ студэнтаў вядомых і малавядомых кінашкол. Беларускія стужкі апроч Нацыянальнага конкурсу сёлета трапілі таксама ў Асноўны конкурс дакументальнага кіно і ў пазаконкурсную секцыю «Спецыяльныя паказы».

Галоўнай асаблівасцю паказаў у рамках фестывалю, хоць і не кожнага з іх, з'яўляецца магчымасць у фармаце Q&А абмеркаваць убачанае з іх аўтарамі — гэтым разам фестываль сустракае больш за сто дваццаць гасцей, сярод якіх рэжысёры конкурсных карцін.

«Лістапад», які ў сваё дваццаць шостае выданне з адсылкай да Інгмара Бергмана праходзіць пад слоганам «Да радасці», акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсараў FІАРF і мае адмысловую канцэпцыю — фокус на краінах былога сацыялістычнага лагера. Ужо трэці год на кінафестывалі будзе працаваць і журы FІРRЕSСІ — Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў, якая ўручае свае ўзнагароды на такіх кінафестывалях, як Канскі альбо Берлінскі.

Прамежкавыя вынікі — конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» і Конкурсу нацыянальных кінашкол — будуць падведзены ў найбліжэйшыя дні, але галоўныя пераможцы Мінскага міжнароднага кінафестывалю будуць названыя 8 лістапада на ўрачыстай цырымоніі закрыцця ў кінатэатры «Масква».

Вольга МІЦКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Праз церні да радасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».