Вы тут

У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу балатуецца 531 кандыдат


Першапачатковая колькасць прэтэндэнтаў на дэпутацкі значок скарацілася на 29 чалавек. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА пасля пасяджэння камісіі. Пераважная большасць кандыдатаў адмовіліся ад далейшай барацьбы добраахвотна — пры гэтым даводзіць да ведама выбарчых камісій прычыны грамадзяне не абавязаны.


Дзевяць рашэнняў аб скасаванні рэгістрацыі прыняты выбарчымі камісіямі, у асноўным у сувязі з парушэннямі парадку вядзення перадвыбарнай агітацыі, часцей за ўсё — артыкула 47 Выбарчага кодэкса. У прыватнасці, закон забараняе распальванне нацыянальнай, расавай ці рэлігійнай варожасці, заклікі да звяржэння канстытуцыйнага строю, абразу вышэйшых службовых асоб і іншых кандыдатаў.

Акрамя таго, некаторыя кандыдаты распаўсюджваюць друкаваную прадукцыю без выхадных даных ці праводзяць пікеты з парушэннем закона.

«Некаторыя палітыкі залішне шырока трактуюць дастаткова ліберальныя і дэмакратычныя нормы закона і прыязджаюць праводзіць пікеты, напрыклад, на тэрыторыю іншых гарадоў і рэгіёнаў, дзе не выбіраюцца зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты. Гэта спроба некаторых партый максімальна ахапіць сваёй палітычнай дзейнасцю рэгіёны краіны», — растлумачыла Лідзія Ярмошына. Такіх фактаў ужо ўстаноўлена адзінаццаць, пры паўтарэнні кандыдат у дэпутаты рызыкуе пазбавіцца рэгістрацыі.

Упершыню за доўгі час Цэнтральнай камісіі давялося разглядаць скаргу (кандыдата Уладзіслава Сысы) на рашэнне Брэсцкай абласной выбарчай камісіі аб скасаванні рашэння акруговай выбарчай камісіі Брэсцка-Усходняй выбарчай акругі № 3, якая зарэгістравала кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Часцей адмовы сустракаюцца ў сувязі з парушэннем парадку вылучэння.

Цэнтральная камісія адмовіла ў задавальненні скаргі, бо кандыдатура не адпавядае патрабаванню аб пастаянным пражыванні на тэрыторыі краіны. Былы кандыдат у шматлікіх інтэрв'ю пацвярджае факт пражывання ў Польшчы і асабіста не з'яўляўся ні па пасведчанне, ні на пасяджэнні камісій.

Каля 370 кандыдатаў у дэпутаты ўжо адкрылі рахункі для ўтварэння выбарчых фондаў. На думку Лідзіі Ярмошынай, гэта сведчыць аб намеры ісці да канца ў выбарчай кампаніі.

«Не адкрываюць рахункі кандыдаты, якія вагаюцца, — не выключана, што ў далейшым праз іх сыход з выбарчай кампаніі будзе памяншацца колькасць кандыдатаў у дэпутаты», — мяркуе старшыня ЦВК.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 17 лістапада.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Альтэрнатыва будзе

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.