Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы адбудуцца ў Лядовым палацы абласнога цэнтра з 2 да 4 лістапада.
Турнір носіць статус адборачнага да летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа. Барацьбу за ўзнагароды будуць весці прадстаўнікі Азербайджана, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Узбекістана, Украіны і Уругвая.
Са славутых замежных атлетаў у Гродна плануюць прыехаць алімпійскія чэмпіёны 2016 года Лаша Талахадзэ з Грузіі і Ніжат Рахімаў з Казахстана, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года Гор Мінасян з Арменіі. Беларускую каманду прадставяць многія вядучыя атлеты: Яўген Ціханцоў, Пётр Асаёнак, Вадзім Ліхарад, алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў, Аляксандр Берсанаў, сярэбраны прызёр Гульняў у 2016 годзе Дар'я Навумава.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Прэв'ю: customs.gov.by
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.