Вы тут

У Нацыянальным аэрапорце Мінск падаражэла паслуга трансферу


З 1 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце Мінск падаражэла паслуга трансферу, аднак не на ўсе віды транспарту, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" ў прэс-службе сталічнага аэрапорта.


Кошт праезду на аўтамабілях Geely SС7, Geely Atlas, Geely Х7 і Volkswagen Touran цяпер складае 40 рублёў у любую кропку Мінска ці з Мінска ў аэрапорт.

Пры гэтым кошт на паездкі на аўто падвышанай камфортнасці Volkswagen Multivan і Geely GT пакінуты без зменаў і складае 40 руб. Паслуга трансферу на машыне Peugeot Boxer (17 пасадачных месцаў) таксама не змянілася - 120 руб.

У прэс-службе нагадваюць, што бясплатна паслугай трансферу ў аэрапорце могуць карыстацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды па зроку I групы, дзеці-інваліды I групы, грамадзяне, якія перасоўваюцца на калясцы, і тыя, хто іх суправаджае. Пасажыры з дзецьмі да двух гадоў могуць скарыстацца зніжкай і бясплатна прадастаўленым дзіцячым крэслам у аўтамабілі.

Прэв'ю: avtopravo.guru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?