Вы тут

Пачаўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ


Пачаўся візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, паведамляе БЕЛТА.


Кантакты ў наступныя дні з кіраўніцтвам гэтай краіны і дзелавымі коламі стануць працягам як шматгадовай дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, так і  афіцыйных перамоў з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, які ў верасні бягучага года ўпершыню наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.

Пералік напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для бакоў, уключае не толькі пытанні пашырэння гандлёвых адносін, але і развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў розных сферах. Акрамя таго, з улікам наяўнага ўзроўню ўзаемадзеяння, ААЭ можа выступаць у якасці кропкі ўваходу беларускіх тавараў і паслуг на рынкі іншых краін рэгіёну. Гэта асабліва актуальна з улікам падрыхтоўкі да Сусветнай выставе "ЭКСПА-2020", якая адкрыецца ў Дубаі праз год і будзе ў тым ліку ўключаць нацыянальны павільён Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.