Вы тут

Рост заробкаў бюджэтнікаў налета запланаваны на 10-11%


Рост заробкаў бюджэтнікаў налета запланаваны на 10-11%


Бюджэтныя асігнаванні на аплату працы складуць 4.6 мільярда рублёў.

Даходы бюджэту будучага года дастаткова сціплыя, але разам з тым прыярытэтнай задачай вызначана развіццё сацыяльнай сферы. Пільная ўвага падчас працы над бюджэтам будзе надавацца павышэнню заробкаў. Галоўная задача ў 2020 годзе - забяспечыць узровень суаднясення заробкаў у бюджэтным сектары з сярэднімі заробкамі ў эканоміцы ў памеры не менш за 80%.

Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў правялі пашыранае паседжанне Камісіі на бюджэце і фінансах, на якім разгледзілі пытанні па асноўным фінансавым дакуменце краіны.
Даходы бюджэта сфарміраваны ў памеры 24.4 мільярда рублёў і прыраслі ўсяго на 0.3 %. Сюды ўключаны рост валавага ўнутранага прадукту на 1.9%, стаўка рэфінансавання 9,5 %. Кошт нафты, закладзены ў дакумент - 60 долараў за бараль.

Па словах старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людмілы Дабрынінай, у бюджэце ўлічаны страты ад даходаў пры рэалізацыі падаткавага манеўра Расіі ў памеры каля 537 мільёнаў рублёў.

Асноўная крыніца даходнай часткі бюджэта - падаткі. Яны складаюць 81.2% і на некалькі пунктаў прыраслі.

«Застаюцца стаўкі падаткаў без змяненняў, але ў межах 530 мільёнаў рублёў ёсць дадатковыя даходы. Яны звязаны з гарманізацыяй заканадаўства ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза па акцызнай палітыцы. Таму ўзрастуць акцызы на моцныя алкагольныя напоі ў межах 6%, на тытунёвыя вырабы – у межах 15 %»,- сказала Людміла Дабрыніна.

У даход пойдуць мытныя пошліны на ўвазныя нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні - адпаведна 1.1 і 1.4 мільярда рублёў.

«Вельмі важна адзначыць падтрымку шматдзетных сем'яў. 350 мільёнаў рублёў ужо накіраваны на фармаванне сямейнага капіталу. Вельмі важна, што з 1 студзеня запрацуе механізм магчымасці выкарыстання яго датэрмінова. Таму што, як паказваюць сустрэчы, яго чакаюць шматдзетныя сем'і і падтрымліваюць палітыку дзяржавы ў гэтым плане. Гэта дапаможа вырашыць праблемы, звязаныя з паляпшэннем жыллёвых умоў, атрымання платнай адукацыі і медыцынскіх паслуг»,- паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў.

Расходы бюджэта запланаваны ў памеры 25.4 мільярда рублёў з ростам 11 % і інфляцыяй 5%. На сацыяльную сферу выдаткуюць 5 мільярдаў (рост на 10%), ахову здароўя - 1.3 мільярда рублёў (рост на 28%). Гэтае павелічэнне абумоўлена ростам заробкаў, набыццём сучаснага медыцынскага абсталявання, забеспячэннем неабходнымі лекавымі сродкамі.

Адзначыла Людміла Дабрыніна закладзеную ў бюджэт падтрымку сельскай гаспадарцы, рэальнаму сектару эканомікі.

Па словах дэпутатаў, ёсць пэўная насцярожанасць, звязаная з дэфіцытам бюджэта ў памеры амаль 1 мільярда рублёў. Але аптымізм надае эканамічны рост і павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага сектару ў гэтым плане.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».