Вы тут

Адбыўся Міжнародны форум па пытаннях павышэння даверу да нацыянальных валют


«Ведучы актыўны дыялог па пошуку дадатковых стымулаў росту нацыянальнай эканомікі, мы разумеем, што нацыянальная валюта — гэта найважнейшы эканамічны інструмент, які забяспечвае фінансавую сувязь структурных элементаў дзяржавы: яе сацыяльнай і гаспадарчай сфер», — адзначыў, адкрываючы форум, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур.


Паводле яго слоў, давер з'яўляецца важнай кампанентай сацыяльнага капіталу. Нягледзячы на тое, што гэты актыў з'яўляецца непрыкметным, ён аказвае значны ўплыў на інвестыцыйны патэнцыял, на інфляцыйныя чаканні, узровень транзакцыйных выдаткаў і ўспрымальнасць да інавацый.

«Ва ўмовах знешняга асяроддзя, якое дынамічна змяняецца, яго каштоўнасць істотна ўзрастае, а значыць, патрабуе павышанай увагі з боку эканамічных уладаў. Высокі ўзровень даверу да нацыянальнай валюты — сапраўдны крытэрый паспяховасці ўсіх кіраўніцкіх рашэнняў і пераўтварэнняў, і ў канчатковым выніку важны індыкатар эфектыўнасці прымаемых эканамічных мер», — падкрэсліў Павел Калаур.

Правядзенне форуму прымеркавана да 25-годдзя заканадаўчага замацавання беларускага рубля ў якасці адзінага законнага плацежнага сродку нашай краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і іншыя прадстаўнікі цэнтральных банкаў Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Турцыі, Чэхіі, а таксама Міждзяржаўнага банка, Еўразійскага банка развіцця, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Міжнароднага валютнага фонду, прадстаўніцтваў Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнікі і спецыялісты беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі навуковай супольнасці.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: belnovosti.by

Загаловак у газеце: Актыў як сацыяльны капітал

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».